Спорт1919

Беларусь — Францыя — 1:1. Абодва галы забілі… французы

У асноўным складзе з’явіліся дэбютант Віталь Трубіла, а нападаючым выйшаў малады Андрэй Варанкоў. Пасля гульні Штанге скажа, што нам пашанцавала з такімі футбалістамі.

Зборныя Беларусі і Францыі на «Дынама» згулялі адборачны матч да чэмпіянату Еўропы.

Многа ці мала, але да нас у госці прыехалі чэмпіёны свету 1998 і чэмпіёны Еўропы 2000. Цяперашні трэнер французаў Ларан Блан быў якраз у складзе той славутай каманды. Гледачоў на матч прыйшло дастаткова многа. Мабыць, стадыён быў запоўнены працэнтаў на 80. Гэтаму спрыяла і добрае надвор’е, і не дужа дарагія білеты. Заяўзятары добра падтрымлівалі сваю каманды.

Беларускія шляхі-дарожкі з французамі перасякаліся толькі аднойчы. Летась у верасні нашы хлопцы прыехалі са шчытом з Парыжа. Адзіны гол у той сустрэчы забіў Сяргей Кісляк.

На гэты раз Штанге вырашыў пакінуць у запасе героя парыжскай гульні. Затое ў асноўным складзе з’явіліся абсалютны дэбютант Віталь Трубіла, а нападаючым выйшаў малады Андрэй Варанкоў. Пасля гульні немец скажа, што нам пашанцавала з такімі футбалістамі.

Нашы хлопцы пачалі вельмі актыўна. Было бачна іхняе імкненне быць першымі на мячы, зачапіцца за суперніка. Было адчуванне, што гол выспявае.

На справе так і апынулася. На дваццатай хвіліне Цімох Калачоў выдатна навесіў з фланга са штрафнога. Мяч трапіў у нагу французу Абідаля, а ўжо ад яе ў вароты. Аўтагол.

Праўда, адыграцца госці змаглі імгненна. Вось што значыць мець у складзе такога футбаліста, як Малуда. Ён выціснуў гол з паўмомантам.

Напрыканцы першага тайма было бачна, што беларусы троху стаміліся. Сталі менш рухацца, прайграваць адзінаборствы. Але французы дужа не напружвалі.

Другі тайм прайшоў пад тэрытарыяльнай перавагай гасцей. Тым не менш стопрацэнтных момант ля брамы Верамко і не ўзгадаеш. Французы не заслужылі перамогі, беларусы — пройгрышу. Нічыя абсалютна заканамерная.

Ларан Блан потым сказаў, што беларусы вельмі добра глядзеліся ў абароне. Штанге быў задуменным. Сказаў, што выгаду ад гэтай нічыі мы атрымаем толькі ў выпадку перамогі над Люксембургам.

Гэты вынік пакідае зборнай добрыя шанцы на другое месца ў групе. Цяпер расклад выглядае наступным чынам: Францыя — 13 балаў (6 матчаў), Беларусь — 9 (6), Албанія — 8 (5), Румынія — 8 (6), Боснія — 7 (5), Люксембург — 1 (6).

Наступны матч беларусы правядуць дома з Люксембургам 7 чэрвеня.

Каментары19

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць