Меркаванні1010

Камароўскі: Трэба настроіцца на палітыку доўгатэрміновай падтрымкі прадэмакратычных сілаў Беларусі

Каментуючы сітуацыю ў Беларусі, прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі заявіў, што толькі дэмакратыя і вольны рынак здольныя забяспечыць развіццё Беларусі і дабрабыт яе грамадзян.

«Трэба настроіцца на палітыку доўгага шляху падтрымкі прадэмакратычных сілаў», — падкрэсліў ён.

У панядзелак на прэс-канферэнцыі прэзідэнта Польшчы папрасілі пракаментаваць эканамічную сітуацыю ў Беларусі. Камароўскі сказаў, што беларуская тэма «надзвычай важная для Польшчы», а тое, што адбываецца ў дадзены момант ва ўсходняга суседа, звязанае з велізарным дэфіцытам дэмакратыі.

«Тое, што адбываецца ў Беларусі, пацвярджае тэзу, што немагчыма забяспечыць устойлівае эканамічнае развіццё, немагчыма забяспечыць росквіт свайго ўласнага народа ў краіне, дзе існуе такі велізарны дэфіцыт дэмакратыі»,

 — сказаў Камароўскі.

На яго думку, сёння беларускія ўлады ў нейкай меры плацяць за тое, што звялі Беларусь з дарогі інтэграцыі з дэмакратычным заходнім светам. «У сітуацыі з Беларуссю мы назіраем рэгрэс у дачыненні да тых магчымасцяў і намаганняў, якія былі аднолькавыя для ўсяго рэгіёну ў пачатку 90-х гадоў XX стагоддзя», — падкрэсліў прэзідэнт Польшчы.

«Толькі дэмакратыя плюс вольны рынак у стане забяспечыць развіццё Беларусі і росквіт жыхароў Беларусі», — сказаў Камароўскі.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Усе навіны →
Усе навіны

У Грэцыі судзяць 55‑гадовую вычварэнку з Беларусі, якая прымушала дзяцей танцаваць голымі і здымала порна з імі5

Пад Кіевам знайшлі цела жанчыны, якую расшуквалі за замах у Манака на ўкраінскага крымінальнага бізнэсмена8

Ціханоўская: Калі будуць свабодныя выбары, я ў іх удзельнічаць не буду. Але цяпер не час канкураваць46

Буданаў: Лукашэнка пачуў перасцярогі Украіны. Не бачу пагрозы наступу з боку Беларусі10

У Гродне прадаюць унікальную кватэру, якой мог бы пазайздросціць Карлсан12

«А што адбываецца?» Чэргі на беларуска-расійскай мяжы цяпер не толькі на асноўным пераходзе, а нават на глухой дарозе19

Шэдэўр Марка Шагала «Над горадам» упершыню прыедзе ў Беларусь2

Чым зоймуцца выпускнікі беларуска-кітайскай праграмы, якую скончыў Коля Лукашэнка3

У Шчучынскім раёне знайшлі пажылога грыбніка, які тры дні блукаў у лесе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць