Меркаванні88

Ніколі не кажы «Белтрансгаз»

Не дае спакою інфа пра хакейны матч супраць зборнай «Газпрому», які прайшоў безь Яго ўдзелу. А што калі гэта прошукі варожай выведкі?

Не дае спакою інфа пра хакейны матч супраць зборнай «Газпрому», які прайшоў безь Яго ўдзелу. А што калі гэта прошукі варожай выведкі?

— Што вы ведаеце пра Л., Бонд?

Пытаньне трохі зьбянтэжыла агента 007:

— Ну, гэта дыктатар.У яго хранічныя праблемы з прынцыпам аднаго акна. А яшчэ з расейцамі. Апошнія жадаюць прыбраць да рук ягоны «Газтранс» у абмен на пастаўкі газу.

Шэф выведкі Яе Вялікасьці прамовіста паглядзеў на Бонда:

— Акурат таму Л. можа наважыцца на апошні крок. Прапанаваць Маскве згуляць у хакей. Стаўка: яго «Газтранс» супраць яе «Прамгазу». Хто каго перамагае, той таго і акцыянуе. «Прамгаз» ня зможа адмовіцца: хакей, як і гарэлка, для расейцаў — рэлігія.

— Гэта катастрофа! Уся энэргетыка Эўропы ў руках з клюшкай!

— Так, таму вы зараз жа ляціце ў Маскву.

У Шарамецьева Бонда чакаў маскоўскі рэзыдэнт Мі6... Дакладней, чакала. Прыгожая дзяўчына Брыджыт.

Зранку яны адправіліся ў спартовы палац.

— У мяне квіткі на гэтыя месцы на ўсю зіму. Бонд працягнуў доўгі сьпіс месцаў.

— Нашто так многа, — запытала агент, — і чаму ў розных шэрагах?

— Такім чынам пустыя крэслы складуць на сэктары тэкст прамовы Мілінкевіча падчас уручэньня яму Сахараўскай прэміі.

— Аднак пры такіх умовах ён ніколі ня выйдзе на лёд.

— Што нам і трэба.

Самалёт з Л., які так і не згуляў у хакей, узьняўся ў паветра. Раптам Бонд адчуў пад лапаткамі шклянку гарбаты з духмяным палоніем 110. Яго трымала брытанскі рэзыдэнт.

— Што?! Вы разам з гэтым рэжымам? Вы — брытанская арыстакратка?!

— Так, — драпежна ўсьміхнулася Брыджыт. — Я ёй была, аднак кнігі Чаргінца мяне капітальна перакавалі. Праўда, пра гэта ніхто не дазнаецца... Пі, гад!

Шклянка з радыяактыўнай гарбатай наблізіўся да роту Бонда.

— Пачакайце, якая ж вы патрыётка, калі карыстаецеся радыяцыйнай зброяй без акцызнай маркі?

— А што, хіба ўведзены акцыз на радыяцыйную зброю?

— Натуральна, а таксама на лінзы для вачэй. Калі ўжо патрыётка, дык няхай усё будзе паводле вашых правілаў. Вось вам, дарэчы, марка.

І Бонд прыляпіў да шклянкі міні‑бомбу ў выглядзе акцызнай маркі Рэспублікі Беларусі.

Як перадалі зранку навіны, у маскоўскім раёне Чаромушкі знойдзены труп. Міліцыя лічыць, што ён належаў скінхэду. Прапрацоўваецца вэрсія, што малады экстрэміст падарваўся на бомбе, якую рыхтаваў супраць каўкаскіх гандляроў абрыкосамі.

Бонд слухаў навіны ўжо ў самалёце.

Раптам запілікала мабілка. Гэта быў М.

— Што вы ведаеце пра Касьцяна, Бонд?

Каментары8

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці10

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску чыноўнікі адмянілі расійскую рэйв-вечарынку4

У Падмаскоўі беларускі бомж забіў расійскага бамжа4

У войсках спецназу па загадзе Лукашэнкі фармуюць падраздзяленне з няўдалых аграрыяў і парушальнікаў дысцыпліны25

На Нарачы перакуліўся катамаран1

УСУ знішчылі пазіцыю комплексу СПА С-400 побач з палацам Пуціна1

Сталі вядомыя імёны зніклых у гарах Кыргызстана альпіністаў. Двое з іх беларусы3

У Варшаве прайшоў традыцыйны Жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай ФОТЫ29

Супрацоўнікі міліцыі, якія трапілі ў ДТЗ у Кобрыне, шпіталізаваныя4

Сын Джо Байдэна расказаў пра пагаршэнне стану бацькі, які хварэе на рак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці10

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць