Грамадства11

Лукашэнку ўручылі Ленінскую прэмію ЦК КПРФ

Спецыяльны дыплом і ганаровы нагрудны знак уручыў старшыня ЦК КПРФ Генадзь Зюганаў падчас сустрэчы ў Палацы Незалежнасці, піша БелТА.

Ленінская прэмія ЦК КПРФ адроджана ў 2017 годзе і прысуджаецца за асаблівы ўклад у грамадска значную дзейнасць, якая садзейнічае сцвярджэнні прынцыпаў справядлівасці і гуманізму, поспехі ў перадавой вытворчай і сацыяльнай практыцы, навукова-даследчай і культурнай дзейнасці. За гэтыя гады яе лаўрэатамі сталі 45 намінантаў.

Лукашэнку гэтая прэмія была прысуджана ў 2024 годзе за нястомную і паслядоўную дзейнасць па сцвярджэнні ідэй справядлівага шматпалярнага свету і ўклад у пашырэнне практыкі яго фарміравання, пастаянныя намаганні па ўмацаванні Саюзнай дзяржавы, асабісты ўдзел у захаванні гістарычнай спадчыны і каштоўнасцей савецкай эпохі, важную ролю ва ўмацаванні дружбы і братэрства народаў дзвюх краін.

У розны час Ленінскай прэміі ЦК КПРФ былі ўдастоены першы сакратар ЦК Кампартыі Кубы Рауль Кастра, генеральны сакратар ЦК Кампартыі В'етнама Нгуен Фу Чонг, прэзідэнт Нікарагуа Даніэль Артэга, старшыня дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ын.

Каментары1

  • Сьметніца гісторыі
    10.08.2026
    Савецкая настальгія ёсьць сьмерць.

Цяпер чытаюць

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці5

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну32

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

Беларус не зразумеў, чаму яму вярнулі толькі 75% кошту білетаў на канцэрт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці5

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць