Культура2222

Перавыдадзеная кніга Леаніда Лыча «Уніяцкая царква Беларусі»

Кніга доктара гістарычных навук Леаніда Лыча «Уніяцкая царква Беларусі» з’яўляецца арыгінальным даследаваннем актуальнай і важнай тэмы.

Вядома, што на працягу досыць значнага гістарычнага прамежку ўніяцтва было адной з самых моцных хрысціянскіх канфесій у Беларусі. Аўтар імкнецца быць аб’ектыўным, паказвае няпросты шлях станаўлення гэтай канфесіі. Ідэя ўніяцтва была папулярнай як сярод свецкіх валадароў Вялікага Княства Літоўскага, так і іерархаў духоўных, многія з якіх жадалі самастойнасці ад Рускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, які, у сваю чаргу, рабіў усё магчымае, каб утрымаць беларускае праваслаўе ў поўным сабе падпарадкаванні. Аднак з утварэннем саюзнай дзяржавы Рэчы Паспалітай, у якую як раўнапраўныя ўвайшлі Вялікае Княства Літоўскае і Польшча, адбываецца ўсё большы ціск моцнай заходняй суседкі на Беларусь, у тым ліку і ў абсягу канфесійным, што выяўлялася ў экспансіі каталіцызму. А гэта ставіла сітуацыю на мяжу міжканфесійнай варажнечы і нават вайны. У гэтай сітуацыі ідэя уніі ўяўлялася адным з найбольш прыдатных варыянтаў вырашэння надзвычай складанай як рэлігійнай, так і дзяржаўнай праблемы. У кнізе распавядаецца пра падрыхтоўку і падпісанне Берасцейскай царкоўнай уніі. Даследчык паказвае, што на першых парах яе ідэя не была папулярнай сярод шырокіх пластоў народа. Аднак яна набірала моц, трываласць і папулярнасць дзякуючы таму, што замацоўвалася на беларускім нацыянальным, народным грунце, — набажэнства вялося на роднай беларускай мове, ёй стваралі высока адухоўленыя творы такія волаты духу, першаіерархі ўніяцкай царквы, як Язэп Руцкі і многія іншыя, адбываецца сапраўдны ўзлёт сакральнага жывапісу і архітэктуры.

За час ад Берасцейскай уніі 1596 года ўніяцтва стала адной з самых моцных і шматлюдных канфесій у Беларусі, у некаторых ваяводствах, напрыклад, Наваградскім, колькасць вернікаў дасягала дзевяноста адсоткаў сярод усяго насельніцтва. Сітуацыя рэзка памянялася пасля захопу Беларусі Расійскай імперыяй. Пачынаецца, па сутнасці, разгром уніяцтва. У 1839 годзе наступае яго афіцыйная забарона. Тры апошнія параграфы кнігі названы «Цяжкія паследкі дэунізацыі», «Не памірала памяць пра унію», «Пакутны шлях адраджэння».

Першае, невялікім накладам, выданне кнігі «Уніяцкая царква Беларусі» разышлося імгненна. З улікам шматлікіх просьбаў кніга перавыдадзена.

Каардынатар перавыдання кнігі Яўген Лецка. Тэл. 288-05-44 (хатні), 185-66-06 (Вэлком), 261-62-61 (МТС).

Каментары22

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць