Пакет акцый ААТ «Прамсувязь» у памеры 49,726% статутнага фонду будзе прададзены на конкурсных умовах,у інтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Сяргей Несцяровіч.
Першапачаткова конкурс планавалася правесці ў 2012 годзе. Аднак, паколькі да актыву праявілі цікавасць стратэгічныя інвестары (кітайскія карпарацыі ZTE і Huawei), было вырашана правесці конкурс у 2011 годзе.
Зараз вядзецца падрыхтоўчая праца. У прыватнасці, праводзіцца ацэнка рынкавага кошту акцый арганізацыі. Умовы продажу акцый па конкурсу падрыхтаваны на падставе
Пакет акцый ААТ «Прамсувязь» плануецца прадаць, каб прыцягнуць у краіну стратэгічнага інвестара і з яго дапамогай наладзіць у Беларусі вытворчасць сучаснага тэлекамунікацыйнага абсталявання.
***
ААТ «Прамсувязь» — адзінае прамысловае прадпрыемства, якое ўваходзіць у склад Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Асноўныя спажыўцы — РУП «Белтэлекам» і РУП «Белпошта». У ААТ «Прамсувязь» больш за 10 гадоў укаранёная і дзейнічае сістэма якасці ISO 9001, больш за 5 гадоў — сістэма аховы навакольнага асяроддзя ISO 9014, ўкаранёна сістэма аховы працы.