«Такі падыход ня мае аналягаў у сусьветнай практыцы, бо мытам могуць абкладацца толькі тыя тавары, якія альбо вырабляюцца, альбо спажываюцца на тэрыторыі краіны, якая прымае рашэньне пра ўвядзеньне мыта», — адзначае Мінэканамразьвіцьця Расейскай Фэдэрацыі.
У Мінэканамразьвіцьця Расейскай Фэдэрацыі лічаць, што ўвядзеньне Беларусьсю мыта на транспартаваную цераз краіну расейскую нафту супярэчаць існым пагадненьням.
«Гэтыя меры прынятыя беларускім бокам без кансультацыяў з расейскім бокам, і, на думку Мінэканамразьвіцьця Расеі, супярэчаць існым між Расеяй і Беларусьсю гандлёва‑эканамічным пагадненьням», — гаворыцца ў паведамленьні прэс‑службы МЭР.
Урад Беларусі прыняў рашэньня пра ўвядзеньне з 1 студзеня 2007 году мыта на нафту, транспартаваную па нафтаправодах краіны — на студзень яна ўсталяваная на ўзроўні 45 даляраў за тону нафты.
«Такі падыход ня мае аналягаў у сусьветнай практыцы, бо мытам могуць абкладацца толькі тыя тавары, якія альбо вырабляюцца, альбо спажываюцца на тэрыторыі краіны, якая прымае рашэньне пра ўвядзеньне мыта», — адзначае міністэрства.
Яно нагадвае, што ў адпаведнасьці з пагадненьнем між урадамі Расеі й Беларусі пра свабодны гандаль ад 13 лістапада 1992 году кожны бок мусіць забясьпечваць бесьперашкодны транзыт цераз сваю тэрыторыю тавараў, якія паходзяць з мытнай тэрыторыі другой краіны.
«Мінэканамразьвіцьця Расеі разьлічвае на неадкладнае атрыманьне ад беларускіх калегаў інфармацыі пра канкрэтныя тэрміны прывядзеньня беларускага заканадаўства ў адпаведнасьць з наяўнымі двухбаковымі пагадненьнямі. Абмежаваньне свабоды транзыту можа нэгатыўным чынам адбіцца на рэалізацыі плянаў далейшай інтэграцыі між абедзьвюма краінамі, у тым ліку плянаў фармаваньня мытнага зьвязу», — падкрэсьліваецца ў паведамленьні.
Ілюстрацыя thomas-tank-engine.com
Каментары