Меркаванні77

«Калі закон не адпавядае Канстытуцыі, то варта дзейнічаць не па законе, а ў адпаведнасці з Канстытуцыяй»

Нізка схіляюся перад людзьмі, якія робяць маўклівую рэвалюцыю. Малайцы! Мне 70 гадоў, і выйшаў на плошчу горада Слуцка, але не паспеў далучыцца да дзясятку людзей, што стаялі пасярод плошчы.
Іх пачалі забіраць, і я быў уражаны тым, што падыходзілі людзі ў цывільным, паказвалі нейкае пасведчанне — і маладыя людзі спакойна ішлі за імі да машын. Ніхто не выклікаў нарад міліцыі, каб пераканацца, хто адводзіць людзей. Пасведчанне любых службаў, можна купіць на рынку ў Маскве. А калі б гэта была не міліцыя, і яны б апынуліся не ў раённым аддзяленні міліцыі, а ў лесе, і потым іх знайшлі б без нырак ці іншых органаў? Бо ў ліхія 90-я на дарогах стаялі ілжэ-міліцыянты, спынялі машыны і адстрэльвалі кіроўцаў. Пасля чаго прэзідэнт выдаў указ, каб не спыняліся на патрабаванне міліцыянтаў, апранутых не ў форму ДАІ.

Таму я раю людзям, якія выходзяць на плошчу для масавых акцый, мець пры сабе не толькі пашпарт але, і Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. І калі да вас падыдзе чалавек і пакажа пасведчанне міліцыянта, вы яму прачытайце артыкул 3. «Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ». Гэта значыць, народ наняў да сябе на працу прэзідэнта і яго ўладу, а таксама міліцыю. Народ купіў для міліцыі форму, таму, калі ласка, апраніся па форме, падыдзі па статуце і агуч прычыну затрымання.

Трэці артыкул Канстытуцыі дае вам права знаходзіцца на плошчы колькі вам захочацца і калі захочацца, таму што яна пабудаваная за вашы грошы і вашымі рукамі. Калі міліцыя прад’явіць вам закон, які забараняе праводзіць вывучэнне Канстытуцыі на плошчы ў прысутнасці іншых асобаў, тады адкрыем артыкул 112: «Калі закон не адпавядае Канстытуцыі, то варта дзейнічаць не па законе, а ў адпаведнасці з Канстытуцыяй».

Тады маўклівая рэвалюцыя ператварыцца ў школу вывучэння Канстытуцыі, Вы навучыце міліцыю, дзейнічаць у адпаведнасці з Канстытуцыяй. Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь не патрэбныя людзі, якія ўмеюць правільна тлумачыць Канстытуцыю, яму давядзецца добраахвотна падаць у адстаўку.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі21

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Антарктыцы навукоўцы знайшлі новы востраў. Раней думалі, што гэта айсберг1

УСУ нанеслі ўдары па расійскіх буравых устаноўках у Каспійскім моры3

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт8

Перад святамі махляры спяшаюцца павіншаваць людзей паштоўкамі з падвохам

У Вялікабрытаніі ў адной кватэры знайшлі 250 пудзеляў-«дудляў»

На Мінскім моры панізіўся ўзровень вады і змянілася берагавая лінія. Што там адбываецца?

Сталі вядомыя падрабязнасці булінгу гродзенскага школьніка18

Іран патрабуе для пачатку перамоў з ЗША спыніць агонь у Ліване і разблакаваць іранскія актывы1

У Віцебску ўзаконяць і ўпарадкуюць сцежкі, пратаптаныя ў дварах самімі людзьмі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі21

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць