Грамадства1717

Генпракурор: На вулічных акцыях міліцыянты павінны працаваць у форме

Але не прывёў ніякіх фактаў рэагавання пракуратуры.

Ідзе праверка па факце парушэння правоў журналістаў падчас асвятлення маўклівых акцый.

Калі будуць выяўлены факты парушэнняў, канкрэтныя супрацоўнікі унутраных спраў будуць прыцягнуты да адказнасці. Генеральны пракурор Рыгор Васілевіч мяркуе, што

«супрацоўнікі органаў унутраных спраў павінны быць у форме. Могуць быць выключэнні ў залежнасці ад задач, якія ставяць. Павінны папярэджаваць, што парушаецца парадак, калі парушаецца. Калі не ў форме, то вы павінны ведаць, хто вам прад’яўляе патрабаванні.

І я спадзяюся, што тут будзе выраўнівацца сітуацыя».

Пра гэта Рыгор Васілевіч заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 20 ліпеня.

Адначасова Васілевіч папярэдзіў і журналістаў. «Калі супрацоўнік унутраных спраў выконвае свае абавязкі, вы не павінны перашкаджаць. Трэба ўлічваць, што розныя сродкі могуць выкарыстоўвацца».

Аднак Генпракурор не прывёў ніводнага канкрэтнага факта рэагавання пракуратуры на масавыя дзеянні асобаў у цывільным (хоць толькі ў Мінску імі затрыманы сотні людзей). Не было рэакцыі пракуратуры і на парушэнні свабодаў слова і сходу ў краіне. Дый не было нават канкрэтнай рэакцыі на дакументальна зафіксаваныя факты нападаў асобаў у цывільным на журналістаў на вуліцах беларускіх гарадоў.

Каментары17

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка3

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць