Грамадства11

Вакол Менску плануюць стварыць тры індустрыяльныя зоны

За горад выселяць буйныя прадпрыемствы, якія будуць арыентавацца на экспарт і замену імпарту.

Вакол Менску плануюць стварыць тры індустрыяльныя зоны. За горад выселяць буйныя прадпрыемствы, якія будуць арыентавацца на экспарт і замену імпарту.

Намеснік старшыні Камітэту эканомікі Менгарвыканкаму Аляксандр Крэпак адзначае: «Фармаваць зоны мы будзем з улікам патрабавання адной галіны. Важна, каб максімальна блізка быў наладжаны поўны механізм вытворчасці. Найперш нас цікавяць прадпрыемствы, здольныя выпускаць прадукцыю, што замяняе імпарт і арыентаваная на экспарт. У перспектыве для іх увядуць падатковыя льготы».

Ужо вызначылі новае месца для прадпрыемстваў.

«Індустрыяльныя зоны будуць створаныя на базе вытворчых тэрыторыяў свабоднай эканамічнай зоны «Менск», прамзонаў «Шабаны» і «Калядзічы», —
паведамілі ў Менгарвыканкаме.

На меркаванне эколага Вольгі Астаповіч, новаўвядзенні разгрузяць горад ад шкодных выкідаў. «За савецкім часам было няправільна сфармаванае размяшчэнне буйных прадпрыемстваў. Велізарная памылка — вакол заводаў будаваць жылыя раёны. Менск вельмі дынамічна развіваецца, таму змяненне генплану гораду мае быць прадуманым на шмат гадоў наперад, каб пазней вакол заводу не паўстаў новы жылы сектар».

Дарэчы,

да 2020 г. улады Менску плануюць вынесці за межы гораду 18 прадпрыемстваў.
Паводле назіранняў эколагаў, самымі неспрыяльнымі цяпер лічацца раёны каля заводу ацяпляльнага абсталявання, трактарнага заводу, аўтамабільнага заводу і ўвесь мікрараён Шабаны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі14

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Усе навіны →
Усе навіны

Крысціна Ціманоўская расказала пра Недасекава, які не можа на яе забыцца, і працу на «Белсат» па-беларуску9

«Птушак амаль усіх з'елі». Лісы тэрарызуюць вёску пад самым Мінскам1

Як цяпер выглядае апусцелая мінская «Пясочніца» ФОТЫ4

У Лодзі паляк напаў на паляка, бо думаў, што ён украінец31

Саліст расійскага рок-гурта выказаўся на канцэрце супраць вайны. Яго адправілі лячыцца7

Беларуска будавала ў Расіі кватэру, але фармальна аформіла іпатэку на стрыечную сястру. І засталася ля разбітага карыта5

Трамп перадумаў збіраць плату за праход суднаў праз Армузскі праліў6

«Белавія» карэктуе расклад праз абмежаванні на палёты ў Расіі1

На запраўцы ў Баранавічах паставілі скульптуру савецкай «каралевы бензакалонкі» ФОТЫ13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі14

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць