Меркаванні77

Сяргей Чалы: Імавернасць другой хвалі крызісу вялікая

«Можа быць паўтарэнне таго, што было ў часы Вялікай дэпрэсіі», — кажа ён.

Фінансавы аналітык Сяргей Чалы ацэньвае магчымыя наступствы другой хвалі фінансавага крызісу для Беларусі, а таксама цяперашні стан і перспектывы сусветных валютаў — долара ЗША, еўра, кітайскага юаня.

Цяперашнія падзенні каціровак акцыяў на сусветных біржах Сяргей Чалы называе другою хваляю фінансавага крызісу, што распачаўся ў 2007 г., ды параўноўвае сітуацыю з Вялікаю дэпрэсіяй 1930-х гг.

«Можа быць паўтарэнне таго, што было ў часы Вялікай дэпрэсіі, калі са дна крызісу 1933 г. да 1936 г. працавалі магутныя механізмы дзяржаўнага падтрымання эканомікі.
І недзе ў 1936 г. вырашылі, што хопіць, бо ёсць небяспека раскручвання інфляцыі, росту доўгу і дэфіцыту бюджэту, ды зарана скарацілі гэтыя механізмы. Гэта прывяло да другаснай дэпрэсіі, — апавядае Сяргей Чалы. — 
Цяпер сітуацыя нават горшая, чым у 1936 г., бо асаблівых вынікаў ва ўсім свеце гэтыя механізмы бюджэтнага стымулявання не прынеслі».

Што да Беларусі — другая хваля крызісу, на думку эксперта, моцна сітуацыі не пагоршыць, прынамсі, найбліжэйшым часам. «Гэты крызіс адаб’ецца на каціроўках аблігацыяў суверэнных даўгоў краінаў кшталту нашай. Праўдападобна, што адбудзецца наступнае падзенне кошту нашых даўгоў, але тут сітуацыя — двухбакованебяспечная. З аднаго боку, нам ужо ўсё роўна — тыя кошты, за якія прадаюцца нашыя даўгі, азначаюць даходнасць больш за 10%, і ў такіх умовах змяшчаць аблігацыі не мае сэнсу — вельмі дорага. Наступны рост асаблівай ролі для нас ужо не згуляе, бо рынак у нас ужо фактычна зачынены», — падкрэсліў Сяргей Чалы. З іншага боку, паводле эксперта, Беларусь магла б скарыстацца момантам і выкупіць свае даўгавыя абавязкі менавіта цяпер.

Калі ж фінансавы крызіс перарасце ў эканамічны спад, то вынікі могуць быць дастаткова сур’ёзныя для Беларусі,
мяркуе эксперт. «Мы цяпер робім усё, каб перайсці на мадэль экспартна-арыентаванага росту. Падзенне вонкавага попыту можа моцна ўдарыць па нашай эканоміцы», — дадаў Сяргей Чалы.

Сяргей Чалы ўпэўнены, што блізкім часам пазіцыі долара як сусветнай валюты застануцца непарушныя. «Канечне, рана ці позна іншая валюта прыйдзе на замену. Але гэты працэс будзе настолькі паступовы і незаўважны, што пойдзе некалькі дзесяцігоддзяў на гэта, — гаворыць ён. — Долар застанецца як валюта цалкам рэспектабельны — гаварыць пра тое, што будзе нейкі крах ці абвал, не выпадае. Больш за тое, сітуацыя цяпер такая, што не відаць нічога, што магло б прыйсці долару на змену».

На думку эксперта, кітайскі юань не зможа замяніць долар у якасці рэзервовай валюты.

«Ніхто не будзе захоўваць сваіх актываў у валюце, кошт якой можа ўсталёўвацца адвольна ўрадам гэтай краіны, —
падкрэсліў эксперт. — У еўразоне сітуацыя яшчэ цяжэйшая за стан у ЗША, і цяпер фактычна стаіць пытанне жыццяздольнасці праекту еўра. Праект Еўразвязу і праект адзінай валюты добра працаваў у час эканамічнага росту, аднак аказаўся нежыццяздольны ў час эканамічнага спаду», — падкрэсліў Сяргей Чалы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Харысава расказала, чаму павялася на правакацыю КДБ60

У Лебядзіным лебедзь бясстрашна перайшоў праспект Пераможцаў2

У Арменіі пачалі раздаваць позвы на вайсковыя зборы тым, хто прыязджае з Расіі на выбары5

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома15

Празмерныя фізічныя нагрузкі, і марафонскі бег у прыватнасці, могуць быць звязаныя з ракам тоўстай кішкі1

Трамп можа адмовіцца ад перадачы Германіі «Тамагаўкаў» з-за рэакцыі Пуціна1

Спявачка Лера Яскевіч распавяла, колькі зарабляе ў месяц на музыцы са стрымінгавых платформаў11

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць