Грамадства5151

Зараз у абменніках гандлёвых цэнтраў і рынкаў валюту не купіш нават тэарэтычна

Нацбанк прапанаваў банкам на рынках і ў гандлёвых цэнтрах працаваць толькі на куплю валюты

Нацыянальны банк Беларусі прапануе банкам на рынках і ў гандлёвых цэнтрах працаваць толькі на куплю валюты для яе наступнага продажу на сацыяльна значныя мэты. Такая рэкамендацыя ўтрымліваецца ў разасланым у банкі лісце.

Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка, банкам рэкамендавана разгледзець пытанне аб ажыццяўленні іх асобнымі абменнымі пунктамі і касамі, размешчанымі на тэрыторыі буйных гандлёвых цэнтраў і рынкаў,

аперацый толькі па куплі наяўнай замежнай валюты.

Купленая замежная валюта павінна будзе накіроўвацца банкам на продаж насельніцтву для аплаты ім сацыяльна значных патрэб (лячэнне за мяжой, пражыванне і навучанне студэнтаў за мяжой, выезд за межы краіны ў сувязі з хваробай або смерцю сваякоў і інш.).

Для атрымання дазволу на правядзенне такіх аперацый банкам трэба звярнуцца ў галоўнае ўпраўленне валютнага рэгулявання і валютнага кантролю Нацбанка. Пры гэтым неабходна ўказаць нумар і адрас абменнага пункта, касы, размешчаных на тэрыторыі буйных гандлёвых цэнтраў і рынкаў.

Цяпер патрэбы грамадзян у замежнай валюце для сацыяльных мэтаў задавальняе ААТ «ААБ «Беларусбанк». Банк збірае замежную валюту за кошт правядзення аперацый толькі па яе куплі праз абменныя пункты на пагранічных пераходах, тэрыторыях устаноў адпачынку і затым рэалізуе насельніцтву. Нагадаем, з мэтай забеспячэння большай даступнасці продажу валюты насельніцтву на сацыяльна значныя мэты яна будзе арганізавана таксама ў «Белаграпрамбанку», «Белінвестбанку, «Парытэтбанку», «Альфа-Банку».

Для куплі валюты на сацыяльныя мэты ў маі-ліпені 2011 года ў «Беларусбанк» звярнулася больш чым 5 тысяч чалавек. Усяго было прададзена долараў, еўра, расійскіх рублёў і іншай валюты на суму каля 4,5 млн. долараў у эквіваленце.

Каментары51

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць