Улада11

Багданкевіч прагназуе дэвальвацыю беларускага рубля

Ужо ў студзені.

У мінулую пятніцу было падпісана беларуска‑расейскае міжурадавае пагадненьне, згодна зь якім уся расейская нафта, якая прадаецца ў Беларусь, будзе абкладацца экспартным мытам у памеры 53 даляры за тону. Як ацэньваюць беларускія эканамісты ўплыў новых коштаў нафты на эканоміку?

Паводле менскага эканаміста Леаніда Заікі, у мінулым годзе нафта ў Беларусь прадавалася ў сярэднім па цане 270 даляраў за тону, такім чынам сёлета яна падаражэе на 20 адсоткаў, нагрузка на эканоміку вырасьце на 1 мільярд даляраў.

Заіка: «У прынцыпе гэта можа скараціць бюджэтныя патокі. Але яшчэ цярпіма, асабліва ўлічваючы, што ў нас за незалежнасьць ніхто не пакутаваў, як літоўцы, якія за свой сувэрэнітэт сядзелі ў халодных кватэрах».

Экс‑старшыня Нацбанку Беларусі Станіслаў Багданкевіч ў сувязі з падаражаньнем нафты прагназуе рост цэн, перш за ўсё на бэнзін:

Багданкевіч: «Безумоўна, гэтыя 53 даляра на тоне трэба будзе перакрываць. Рост цэнаў будзе і, акрамя таго, будуць недапаступленьні ў бюджэт. Гэта таксама паўплывае на нашу эканоміку, улады могуць павялічваць паступленьні ў бюджэт, падвышаючы кошты на бэнзін і мазут».

Але спадар Багданкевіч прагназуе, што асабліва нэгатыўна новыя кошты на нафту і газ паўплываюць толькі напрыканцы гэтага года і ў наступным, бо пакуль у дзяржавы ёсьць рэзэрвы, напрыклад, прафіцыт бюджэту за мінулы год у памеры аднаго мільярда даляраў. Тым не меней Станіслаў Багданкевіч прагназуе дэвальвацыю нацыянальнай валюты:

Багданкевіч: «Думаю, што яна будзе даволі хутка. Рубель будзе дэвальваваны. Можа быць, нават у студзені месяцы. Будзе інфляцыя працэнтаў 12–15 за год, можа і болей. Падзеньне абменнага курсу рубля адносна даляра, відаць, будзе: ад 2140 дойдзем да 2500, а потым і да 3000».

Паводле інфармацыі Станіслава Багданкевіча, за час пэўнай панікі беларускіх укладчыкаў у канцы мінулага году рэзэрвы Нацбанку былі зьменшаныя больш чым на 200 мільёнаў даляраў. У цэлым жа спадар Багданкевіч мяркуе, што тут шмат будзе залежаць ад дзейнасьці ўраду і Нацбанку, ад таго, якія амартызацыйныя захады яны будуць выкарыстоўваць.

Тым часам віцэ‑прэм’ер беларускага ўраду Андрэй Кабякоў заяўляе, што ўрад зьбіраецца ўтрымаць інфляцыю ў вызначаных рамках:

Кабякоў: «Якога‑небудзь незаплянаванага росту, неадпаведнага прагнозу сацыяльна‑эканамічнага разьвіцьця краіны, ня будзе. Усё будзе ў рамках прагнозу. Урад заявіў у прагнозе, што інфляцыя будзе 7–9 адсоткаў за год. Вось у гэтыя парамэтры мы павінны ўвайсьці. А што для таго, якія рэгулюемыя цэны паправіць з пункту гледжаньня, каб эканоміка працавала, то такія рашэньні будуць прымацца»

Каментары1

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

46‑гадовы праваабаронца Сяргей Усцінаў шакаваў сацсеткі сваімі здымкамі ў жаночым абліччы41

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі18

Забойцу ў Буда-Кашалёўскім раёне знайшлі праз 17 гадоў. Ён адбывае пакаранне за забойства іншай сям'і з чатырох чалавек

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты11

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць