Расійска-беларускія вучэнні «Шчыт Саюза — 2011» пройдуць далёка ад межаў НАТО
Генеральныя штабы Расіі і Беларусі прынялі сумеснае рашэнне аб правядзенні вучэнняў «Шчыт Саюза- 2011» далёка ад межаў дзяржаў — членаў НАТО, паведаміў журналістам 26 жніўня першы намеснік міністра абароны РФ — начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл РФ генерал арміі Мікалай Макараў.
Вучэнні «Шчыт Саюза — 2011» пройдуць з 16 па 22 верасня на расійскіх палігонах Гарахавецкі і Ашулук.
«Неабходна падкрэсліць, што для дэманстрацыі транспарэнтнасці, міралюбнай палітыкі Саюзнай дзяржавы і ў пацвярджэнне абарончага характару рэгіянальнай групоўкі войскаў намі прынята рашэнне аб правядзенні вучэнняў „Шчыт Саюза — 2011“ на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, воддаль ад межаў з дзяржавамі — членамі НАТО», — прыводзіць словы Макарава РІА Новости.
Кіраўнік расійскага Генштаба лічыць, што гэты крок наглядна дэманструе імкненне кіраўніцтва Расіі і Беларусі прыняць рэальныя меры па ўмацаванні еўрапейскай бяспекі і ў аднабаковым парадку абмежаваць ваенную дзейнасць на межах НАТО і Саюзнай дзяржавы.
«Задума вучэнняў распрацоўвалася сумесна генеральнымі штабамі ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі з удзелам штаба Заходняй ваеннай акругі і носіць выключна абарончы характар», — патлумачыў генерал. Ён дадаў, што, улічваючы важнасць пытанняў, якія адпрацоўваюцца, падрыхтоўка да вучэнняў была пачата своечасова, ужо пасля завяршэння вучэнняў
Паводле звестак расійскага Генштаба, у вучэннях «Шчыт Саюза — 2011» будуць удзельнічаць каля 12 тысяч ваеннаслужачых (ад УС РФ — каля 7 тысяч, ад УС Беларусі — каля 5 тысяч),каля 50 самалётаў і верталётаў, да 200 адзінак баявой тэхнікі, у тым ліку каля 100 танкаў. Кіраваць вучэннямі будуць начальнік Генеральнага штаба — першы намеснік міністра абароны Беларусі
Макараў падкрэсліў, што сумесная рэгіянальная групоўка войскаў Расіі і Беларусі існуе ўжо больш за 10 гадоў і «на сёння з’яўляецца своеасаблівым каталізатарам развіцця ваеннага складніка сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ».
Макараў таксама паведаміў, што ўпершыню ў
«З асаблівым задавальненнем хачу паведаміць, што ўпершыню за постсавецкі перыяд у сумесных вучэннях возьме ўдзел падраздзяленне сухапутных войскаў (аэрамабільная рота) Узброеных сіл Украіны», — сказаў Макараў.
Начальнік Генштаба таксама нагадаў, што Расія і Украіна штогод праводзяць
Каментары