Свет

З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі ядзернага аб’екта ў Фардо пасля атакі ЗША

Аналітыкі разгледзелі прынамсі шэсць варонак ад боепрыпасаў. Цэлілі ў цэнтрыфугі для ўзбагачэння ўрану.

Варонкі ад удараў ВПС ЗША па ядзерным аб'екце ў іранскім Фардо. Фота: Maxar

Пра гэта паведамляе выданне The Insider са спасылкай на OSINT-аналітыка Дэміена Саймана.

На актуальных спадарожнікавых здымках з сайта Maxar, якія ён апублікаваў, бачна як прынамсі шэсць уваходных адтулін або варонак ад боепрыпасаў на паверхні над падземным ядзерным аб'ектам у іранскім Фардо. Гэтыя адтуліны, што ўтварыліся пасля авіяўдараў ЗША, размешчаны на вяршыні горнага хрыбта проста над падземным комплексам.

Трохмерная мадэль ядзернага аб'екта ў іранскім Фардо. Фота: Maxar

Open Source Centre апублікаваў трохмерную мадэль аб’екта, створаную экспертамі арганізацыі паводле тапаграфічнага плана. На выяве бачна, у якія часткі аб’екта ў Фардо былі нацэлены ўдары. На думку аналітыкаў, цэллю ўдараў, верагодна, была каскадная зала, у якой знаходзяцца цэнтрыфугі для ўзбагачэння ўрану.

Аналітыкі The Intel Lab і Orion Intel стварылі візуалізацыю ядзернага аб’екта ў Фардо.

У ноч на 22 чэрвеня ВПС ЗША нанеслі ўдары па трох ключавых ядзерных аб’ектах Ірана — у Фардо, Натанзе і Ісфахане. Гэтыя аб’екты раней ужо бамбілі ВПС Ізраіля, аднак не было прадстаўлена доказаў таго, што аб’екту ў Фардо, які знаходзіцца глыбока пад зямлёй, была нанесена нейкая шкода.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?1

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?1

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць