Грамадства7474

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Адна з галоўных постацяў 2020 года Сяргей Ціханоўскі і 13 іншых палітвязняў выйшлі на волю 21 чэрвеня. Гэта стала магчымым у выніку візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кіта Келага. Сёння ў Вільні прайшла прэс-канферэнцыя з імі. 

Сяргей і Святлана Ціханоўскія. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

Святлана Ціханоўская пачала прэс-канферэнцыю са слоў радасці ад таго, што яна зноў з Сяргеем і абяцання змагацца за вызваленне ўсіх астатніх вязняў, якія застаюцца ў зняволенні.

Ціханоўская падзякавала за вызваленне беларускіх палітвязняў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, генералу Келагу, уладам Літвы і Польшчы, а таксама кіраўніцтву Еўрапейскага саюза за падтрымку змагання беларусаў.

«Гэта наша супольная перамога», — сказала яна.

Пасля ўступу на беларускай мове яна перайшла на англійскую і паўтарыла падзякі па-англійску. «I want to personally thank President Donald Trump», — сказала яна.

Сяргей Ціханоўскі з'явіўся не адразу на прэс-канферэнцыі. 

«Вось так я цяпер выглядаю. Я важу 79 кг», — сказаў ён. 

Сваю прамову Сяргей Ціханоўскі пачаў з падзякі амерыканскім і еўрапейскім палітыкам.

Ён заявіў, што Дональд Трамп цяпер мае такую сілу, што адным словам можа вызваліць усіх палітвязняў. І папрасіў сказаць гэтае слова.

Ціханоўскі зноў красамоўны. 

«Хачу звярнуцца да ўсіх беларусаў — калі вы чакалі знак, то вось ён. Дзяржавы гінуць тады, калі не могуць адрозніць кепскіх людзей ад добрых. Абвінавачанне, высунутае супраць ката, стала прысудам для ахвяры», — сказаў ён. 

«Яны там называюць нас здраднікамі. А я назаву здраднікам кожнага, хто лукашызму не супраціўляецца», — заявіў ён. 

«Юстыцыя ў Беларусі не памерла. У яе проста дзірка ў лобе», — дадаў ён. 

«Жыве Беларусь!» — скончыў прамову Сяргей Ціханоўскі і паказаў сціснуты кулак.

Але калі Сяргея спыталі пра дзяцей, ён расплакаўся.

Дачка не пазнала яго, дадала Святлана. 

Ціханоўскі кажа, што са студзеня ведаў, што яго выпусцяць. 

У яго спыталі, ці не вызвалілі яго для таго, каб разваліць Офіс?

«Я планую не лезці ў дзейнасць Офіса» — адказаў Сяргей. Ён сказаў, што яму «ў вушы агенты КГБ улівалі дэзынфармацыю», але ён адчуваў, што яго дэзынфармуюць.

«Офіс там тым і тым займаюцца, крадуць… Я больш сумленнага чалавека, чым Святлана, у жыцці не сустракаў, я пальца яе не варты… А я ім ківаю: так, так, я ў газетах гэта чытаў…»

Ціханоўскі адназначна заявіў: «Лідарам апазіцыі з’яўляецца мая жонка — Святлана Ціханоўская, і я ні на што не збіраюся тут прэтэндаваць. Лідарам не можа быць чалавек, які пяць гадоў прасядзеў у ізаляцыі. Такіх лідараў, як я, у нас тысячы».

Было заўважна, што Сяргей не можа проста нагаварыцца.

Ён распавёў, што пачаў пісаць вершы і прадэкламаваў адзін.

Ціханоўскі лічыць, што вызваленне Беларусі не можа пачацца, пакуль не рухне пуцінскі рэжым. «Я цалкам згодны з тым, што вызваленне Беларусі не можа пачацца, пакуль не абрынецца пуцінскі рэжым. Абсалютна. Калі б не Пуцін, то мы б зараз тут не сядзелі б — усё б скончылася ў 2020 — 2021 годзе. Я ў гэтым абсалютна ўпэўнены», — сказаў ён.

У Ціханоўскага спыталі пра яго нібыта прарасійскасць і Крым. 

Ён адказаў, што ніколі не быў прарасійскім палітыкам, заўсёды быў беларусам. 

«У мяне быў бізнэс, у мяне былі офісы ў Маскве, Кіеве і кампанія ў Літве. І гэта ўсё. Я ніколі не быў прарасійскім, гэта фэйкі. Наш супольны вораг — гэта пуцінская ўлада. Пакуль яна не рухне, ніякай перамогі ў Беларусі не будзе», — заявіў ён. 

Пра сваю паездку ў Крым у 2017 годзе ён кажа: я тады не быў палітыкам і не задумваўся пра палітычныя пытанні, я ездзіў туды як паломнік.

«Я абсалютна падтрымліваю Украіну. Прэзідэнту Зяленскаму выпала такая цяжкая доля. Вось тое, што я перажыў, гэта нішто ў параўнанні з тым, што ён перажыў. Ён для мяне герой. Я яго падтрымліваю абсалютна і безраздзельна», — сказаў ён. 

Каментары74

  • Ольга
    22.06.2025
    Будем реалистами. Завтра все пойдут на работу. И как раньше в оккупированной нацистами Польше по дороге на работу будут обходить истязания евреев ( в нашем случае свободных людей). Будут платить профсоюзные. Будут ездить на слеты Усатых падл. Забудьте эту страну. Ее больше нет. Быдло, быстро на работу!
  • Ганьба
    22.06.2025
    Як жа трэба не паважаць людзей-палітвязняў, каб пасадзіць іх асобна недзе ля сцяны, а самім, эліце!, сесці ў цэнтры і шчыраваць пад камерамі. Цалкам згубілі адчуванне народа!
  • Диоген
    22.06.2025
    Отмечайте в узком семейном кругу. Справа тихановских к Беларуси имеет двоякое отношение. Для нас радости никакой нет и не предвидится. Кроме того беларусы все еще сидят.

Цяпер чытаюць

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць