Грамадства1515

Дзень Ліцэю

Штогод 15 студзеня ліцэісты і выкладчыкі Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа адзначаюць Дзень Ліцэю. Традыцыя гэтая пайшла ад 1992 г., калі распараджэньнем Савету Міністраў Беларускаму гуманітарнаму адукацыйна‑культурнаму цэнтру быў выдзелены будынак па вул. Кірава. Ліцэісты і выкладчыкі Коласаўскага ліцэю не губляюць надзеі вярнуцца ў яго.

Штогод 15 студзеня ліцэісты і выкладчыкі Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа адзначаюць Дзень Ліцэю. Традыцыя гэтая пайшла ад 1992 г., калі Распараджэньнем Савету Міністраў Беларускаму гуманітарнаму адукацыйна‑культурнаму цэнтру быў выдзелены будынак па вул. Кірава.

Сёлетні год ня стаў выключэньнем. Каля будынку былога ліцэю, дзе цяпер месьціцца суд Цэнтральнага раёну, сабраліся некалькі дзясяткаў ліцэістаў і іх выкладчыкаў. Дырэктар ліцэю Ўладзімер Колас павіншаваў прысутных са сьвятам. Ён адзначыў, што ў гэтым годзе быў зроблены дастаткова пасьпяховы набор:«Да нас прыйшлі добрыя дзеці, у ліцэі быў конкурс». Пра колькасьць новых навучэнцаў сп. Колас не паведаміў, спаслаўшыся на сёньняшнія ўмовы, што вымагаюць канфідэнцыйнасьці. Новы закон аб адукацыі, па ягомеркаваньні, звужае поле для самастойнай дзейнасьці ліцэю. Аднак кіраўнік падпольнага ліцэю не губляе аптымізму: «Мы склаліся, як пасьпяховая арганізацыя, што працягвае існаваньне ў такіх складаных умовах».

Усе разам прасьпявалі ліцэйскі гімн, выклікаўшы зьдзіўленыя ўсьмешкі мінакоў. Адна жанчына сказала, што ведае сёе‑тое пра ліцэй і адзначыла, што «сьвята ў вас сумнаватае». Але ліцэісты і выкладчыкі сумаваць і не зьбіраліся. Хтосьці адзначыў, што будынак у добрым стане, новыя дзьверы на ўваходзе – карацей, вяртацца сюды будзе ўдвая прыемней. Разыходзіліся ўдзельнікі сьвяткаваньня пад воклічы «Жыве ліцэй!» ды «Жыве Белварусь!»

Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа быў заснаваны 28 лістапада 1990 году. Першапачаткова працаваў як нядзельны Беларускі гуманітарны ліцэй пры арганізацыі Таварыства беларускай мовы iмя Ф. Скарыны Савецкага раёну г.Менску. Загадам Міністэрства народнай адукацыі БССР № 214 ад 23 верасьня 1991 г. на базе нядзельнага ліцэю быў створаны стацыянарны Беларускі гуманітарны ліцэй, які пачаў працу зь 1 кастрычніка 1991 года. У 2003 г. Міністэрства адукацыі ліквідавала ліцэй, матывуючы гэта неабходнасьцю «аптымізацыі навучальнага працэсу».

Фота photo.bymedia.net

Каментары15

Цяпер чытаюць

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»8

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы змаглі прачытаць тэксты папірусаў, абвугленых падчас вывяржэння Везувія4

Гул беспілотніка і гук выбуху чулі ў Гомелі ў гэтую ноч8

Каля рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі перакрылі 90 кіламетраў федэральнай трасы5

Мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў зняволеныя па палітычных прычынах3

Сіноптыкі павысілі прагноз на панядзелак да +39°С2

Ва Украіне далі пажыццёвае палкоўніку СБУ, які быў агентам ФСБ6

За бел-чырвона-белы сцяг на Грунвальдскім полі сабралі 841 подпіс10

Лосік: Умовы ў камерах у спёку — гэта душагубка1

Дзім Дзімыча больш не будзе7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»8

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць