Грамадства44

Эканамічны крызіс у Беларусі адбіўся на плацежаздольнасці студэнтаў ЕГУ і на працы ВНУ

Аб гэтым заявіла прарэктар па пытаннях адміністрацыі і інфраструктуры ЕГУ Ірэна Вайшвілайтэ ў відэаінтэрв’ю, размешчаным на сайце ЕГУ.

Як паведаміла Вайшвілайтэ, кіраўніцтва ЕГУ прадбачыла магчымыя наступствы крызісу ў Беларусі і вырашыла з новага навучальнага года на 50% павялічыць дапамогу студэнтам. «Гэта расцягвае нам бюджэт.

Даводзіцца эканоміць, мы ўжо зразаем некаторыя артыкулы расходаў — прыкладна на 100 тысяч еўра»,
 — адзначыла прарэктар.

«З другога боку, — прадоўжыла яна, — мы прапанавалі студэнтам выбіраць паміж двухразовай аплатай і платай памесячна, без усялякіх працэнтаў, маючы на ўвазе цяжкасці з доступам да валюты. Мы разумеем, што асаблівыя цяжкасці будуць несці студэнты, якія самі зарабляюць на сваю адукацыю. Мы будзем гаварыць аб гэтым з нашымі донарамі, але не думаем, што хтосьці рынецца нас ратаваць, хутчэй за ўсё, давядзецца прымаць унутраныя меры».

Вайшвілайтэ таксама паведаміла, што па міжнароднай праграме абменаў «Эразмус» ЕГУ атрымаў «вялікае фінансаванне». «Амаль 90 тысяч еўра — гэта вельмі вялікія магчымасці. Але ўвага студэнтаў да гэтых магчымасцей пакуль недастатковая», — заўважыла яна.

ЕГУ таксама плануе пераехаць у іншы будынак.
Паводле слоў прарэктара, ужо пачаліся работы па рэканструкцыі «прыгожага старога будынка XVII стагоддзя». «Ён з’яўляецца ўласнасцю літоўскай дзяржавы і не выкарыстоўваўся апошнія 20 гадоў, а дагэтуль там быў склад», — сказала Вайшвілайтэ. Першы мільён літ на рэканструкцыю будынка «толькі што выдзелены праз урадавы фонд Міністэрству адукацыі». Чакаецца, што работы будуць доўжыцца два з паловай — тры гады.

***

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт быў адкрыты ў Мінску ў 1992 годзе. У 2004 годзе беларускія ўлады, незадаволеныя самастойнасцю кіраўніцтва ЕГУ, яго імкненнем да незалежнасці, закрылі ВНУ. У 2005 годзе ЕГУ аднавіў працу ў Вільнюсе ў статусе беларускага ўніверсітэта ў выгнанні. Асноўную частку студэнтаў ЕГУ складаюць беларусы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Манцёр з Беларусі стаў «Леніным» і пабудаваў кар’еру ў кіберспорце ва Украіне

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю22

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?4

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць