Эканоміка55

Спекуляцыйны рост беларускага рубля ў віленскім абменніку

За даляр даюць 6150 рублёў, за еўра — 8700. Як і на чорным рынку ў Мінску, пасля двухтыднёвага падзення ў банку Citadelle пайшла гульня на рост рубля.

Рубель у папулярным вакзальным абменніку Citadelle ў Вільні ўмацоўваецца проста на вачах. Яшчэ ўранку за даляр давалі 7000 рублёў, а ад 10.00 — ужо толькі 6150. Пры гэтым еўра скупляюць за 8700.

Курс рубля застаецца крайне нестабільным. Таму розніца між цаной продажу і куплі гіганцкая. На 10.00 даляр можна было набыць за 8820, еўра — за 12300 рублёў. Курс продажу выглядае рэальным, а курс куплі — спекуляцыйна нізкім.

Курс рубля на сайце-абменніку Пракапові.ч таксама расце, але павальней. За апошнія суткі ён узняўся тут прыкладна на 1%. Цяпер сярэдні курс складае 8600 за даляр, 12200 за еўра.

Курс чорнага рынку наяўнай валюты ў Мінску па стане на вечар аўторка быў прыкладна на тым жа ўзроўні.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся6

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, чаму на праспекце Незалежнасці звялі ясені і пасадзілі ліпы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць