Улада11

МЗС адмаўляецца тлумачыць прычыны анулявання візы Яўгену Вапу

Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» атрымала адказ Міністэрства замежных спраў Беларусі на паўторны зварот з просьбай патлумачыць прычыны анулявання ўязной візы ў Рэспубліку Беларусь Яўгену Вапу — старшыні ўправы «Радыё Рацыя», галоўнаму рэдактару тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва», сябру Кансультацыйнай Рады па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры, сябру Вялікай Рады «Бацькаўшчыны».

У лісце, падпісаным намеснікам міністра Сяргеем Алейнікам, гаворыцца, што «даць інфармацыю аб прычынах анулявання візы для ўезда ў Рэспубліку Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Польшча Яўгену Вапе не прадстаўляецца магчымым».

Пры гэтым у лісце даецца спасылка на артыкул 31 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 г. № 105-3, згодна з якім органы, якія прынялі рашэнне аб адмове ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь або ануляванні візы для ўезда ў Рэспубліку Беларусь, не абавязаны інфармаваць замежнага грамадзяніна, яго сваякоў і прадстаўнікоў аб падставах прыняцця такога рашэння.

Таксама ў лісце адзначаецца, што артыкулам 20 Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб узаемных паездках грамадзян ад 20 снежня 2007 г. устаноўлена, што палажэнні Пагаднення «не абмяжоўваюць права кампетэнтных органаў дзяржавы аднаго боку адмовіць ва ўездзе або абмежаваць тэрмін прабывання на тэрыторыі сваёй дзяржавы грамадзянам дзяржавы другога боку, калі гэта выцякае з палажэнняў нацыянальнага заканадаўства».

Нагадаем, Яўген Вапа з’яўляецца сябрам Вялікай Рады Згуртавання «Бацькаўшчына» і менавіта па запрашэнні «Бацькаўшчыны» ён атрымаў службовую візу для ўезду ў Беларусь. 23 траўня пры перасячэнні беларускай мяжы беларускія памежныя службы анулявалі візу Яўгену Вапу, не пусціўшы такім чынам на тэрыторыю Беларусі. Прычыны такога рашэння Пасольства Рэспублікі Беларусь у Варшаве назваць адмовілася.

У сувязі з гэтым Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» звярнулася ў МЗС Беларусі з просьбай патлумачыць прычыны анулявання візы. На першы ліст МЗС ніяк не адрэагавала. Адказ «Бацькаўшчына» атрымала толькі пасля паўторнага звароту ў МЗС, у якім спаслалася на Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Адзначым, што Яўген Вапа з’яўляецца актыўным грамадскім дзеячам беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, старшынёй Беларускага саюза ў Польшчы. Шмат у чым дзякуючы яго дзейнасці беларуская меншасць у Беласточчыне захавалася і актыўна дзейнічае на грамадска-культурнай ніве. Не зважаючы на ўсё гэта, Беларусь — краіна-Радзіма — стала для Яўгена Вапы недасяжнай.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску89

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску89

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць