самім тэрарызмам як з’явай. Інфармацыя аб гэтым захоўвалася ў яго мабільным тэлефоне і была спампавана з інтэрнэту. Тлумачэнні наконт змесціва мабільнага апарата Канавалаў даваў на допытах 13 і 14 мая, а абнародаваны яны былі сёння ў судзе.
У тэлефоне была знойдзена інфармацыя аб розных выбуховых рэчывах, у тым ліку рэцэпт па вырабу гексагену, аб электроніцы выбуховых прылад, электрадэтанатарах, хімічных апёках. Акрамя таго, у тэлефоне захоўваліся здымкі розных выбухаў. Канавалаў заявіў, што спампоўваў гэтую інфармацыю для азнаямлення.
Як вынікае з допыту 6 мая, Канавалаў разглядаў магчымасць вырабу выбуховага рэчыва, магутнасць выбуховай прылады на аснове якога была б значна вышэйшай, чым прылады, якая была ўзарвана ў метро. Але потым адмовіўся ад гэтай ідэі, паколькі быў занадта малы выхад выбуховага рэчыва. Такую вытворчасць Канавалаў назваў затратнай.
Цяпер чытаюць
На Афоне адшукалі тры невядомыя раней асобнікі Астрожскай Бібліі. Для яе стварэння друкар Іван Фёдараў, выхадзец з Беларусі, выкарыстоўваў тэксты Скарыны
Каментары