Меркаванні11

«Баяцца, што можа нешта ўзарваць проста з турмы». Севярынец — пра галоўнага беларускага «тэрарыста» Аўтуховіча

Павел Севярынец расказаў пра ўмовы ўтрымання палітзняволенага прадпрымальніка і палітыка Мікалая Аўтуховіча. 

«Мікалая Аўтуховіча, палітычнага вязня і галоўнага беларускага «тэрарыста», начальства Гарадзенскай турмы баіцца больш за ўсіх.

За два з паловай гады ў Гарадзенскай крытай рэгулярна бачыў яго ў клетцы на «камісіі» — у чарзе на пакаранне, найчасцей ШІЗА.

Для Аўтуховіча прадугледжаная асобная камера, нумар 50 на трэцім паверсе следчага корпусу («Амерыканкі»).

Камера адмысловая, з двайнымі дзвярыма. Вельмі цесная «адзіночка», пасярэдзіне якой — труба ад столі да падлогі. А труба гэтая — сцёк каналізацыі: спіш, а ў цябе над галавой бурліць і ракоча.

Час ад часу Аўтуховіча пераводзяць у суседні корпус, на «Бастыён» – і там які-небудзь стукач спрабуе выведаць, а што ў Аўтуховіча цяпер у галаве.

Мне давялося сядзець адразу з некалькімі такімі «спецыялістамі па Аўтуховічы» — бо з ключавымі палітычнымі «працуюць» адныя і тыя ж кадры, заадно і правяраюць узаемаадносіны паміж апазіцыянерамі. Наслухаўся.

Карацей, Аўтуховіч — кашмар для адміністрацыі.

Баяцца, што Аўтуховіч замышляе нешта супраць асабіста Лукашэнкі, Астравецкай АЭС і Саюза з Расіяй. Баяцца, што можа нешта ўзарваць проста з турмы. Баяцца, што створыць і ўзначаліць падполле.

Бо Аўтуховіч — адважны «афганец», ваяр, беларускі партызан. Гаворыць ён ціха і мякка, але такія рэчы, ад якіх «сілавікоў» прабіраюць мурашкі па скуры.

Палову жыцця Аўтуховіч па турмах. Памятаю, у 2014 годзе мы з Волечкай паехалі сустракаць Аўтуховіча, які вызваляўся з той самай Гарадзенскай турмы. Мікалая мусілі адпускаць увечары, але сабраліся людзі, чакалі ўсю ноч да раніцы – і толькі калі ля брамы турмы не засталося ніводнага чалавека, Аўтуховіча тайком вывелі.

Аўтуховіч выйдзе. Рана ці позна — выйдзе. І будзе самае страшнае для тых, хто служыць рэжыму: замест загаду пачне працаваць закон», — напісаў Севярынец. 

Палітзняволенага прадпрымальніка і палітыка Міколу Аўтуховіча ў 2022 годзе пасля працяглага судовага працэсу асудзілі на 25 гадоў пазбаўлення волі. Яго абвінавацілі адразу паводле 12 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў «здрадзе дзяржаве» і «замаху на захоп улады». 

7 студзеня 2026 года Аўтуховічу споўнілася 63 гады.

Каментары1

  • Белы
    19.08.2026
    Аўтуховіч - герой! Дай Бог яму здароўя і цярпення!

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць