Культура1212

Латушка: У Гомелі варта пабудаваць оперны тэатр

лічыць міністр культуры Беларусі Павел Латушка. Пра гэта ён заявіў БелаПАН 25 верасня падчас адкрыцця VIII Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар 2011».

Паводле слоў міністра, для такой краіны, як Беларусь, «недастаткова мець толькі адзін оперны тэатр». «Такім цэнтрам, дзе магчыма было б падумаць аб адкрыцці опернага тэатра, з’яўляецца Гомель — другі па колькасці жыхароў горад, і, што цікава, горад з вялікімі талентамі і опернай традыцыяй», — падкрэсліў Латушка, дадаўшы, што ў гомельскім рэгіёне нарадзілася значная колькасць выбітных музыкантаў і спевакоў.

Будаўніцтва опернага тэатра ў Гомелі будзе стымуляваць развіццё «галоўнай опернай пляцоўкі ў Мінску»,
сказаў кіраўнік Мінкультуры.

Латушка адзначыў, што сістэма дзяржаўных драматычных тэатраў зараз дастаткова развітая, але «мае статычны характар». «Ёсць шэраг даволі буйных гарадоў нашай краіны, у якіх наспеў час падумаць аб адкрыцці драматычных тэатраў — такія размовы папярэдняга плана мы ўжо праводзілі з кіраўніцтвам Полацка, Ліды», — паведаміў міністр культуры.

Гэтыя кірункі развіцця тэатральнага мастацтва ў Беларусі — не канкрэтныя рашэнні і праекты, яны пакуль застаюцца толькі ідэямі, падкрэсліў Латушка, але яны вартыя абмеркавання. Міністр культуры выказаў спадзяванне, што «эканамічныя магчымасці будуць павялічвацца і з’явяцца дадатковыя фінансавыя магчымасці, каб паўставалі новыя тэатры».

У беларускім тэатральным мастацтве існуюць кадравыя праблемы. Перш за ўсё гэтыя праблемы, на думку міністра, тычацца падрыхтоўкі рэжысёраў. «Мы бачым даволі значныя праблемы запаўнення высокапрафесійнымі рэжысёрамі пасад у драматычных тэатрах, напрыклад у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску», — патлумачыў ён.

З іншага боку, як сказаў Латушка, у Беларусі дастаткова высокі ўзровень акцёрскага майстэрства. Беларускія акцёры запатрабаваныя не толькі ў тэатрах, але і ў кіно — «не толькі ў беларускім кінематографе, але і за мяжой, перадусім у расійскім кіно».

Мінкультуры ўжо накіравала да прэзідэнта праект новага ўказа, які «зменіць прынцыпы фінансавай дзяржаўнай падтрымкі беларускай кінавытворчасці». «На дзяржаўную падтрымку з рэспубліканскага бюджэту будуць мець права прэтэндаваць не толькі дзяржаўныя кінаарганізацыі, але і прыватныя», — падкрэсліў Латушка, дадаўшы, што гэта прастымулюе айчынную кінавытворчасць і прыцягне замежных інвестараў да стварэння сумесных кінапраектаў.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі перасталі прадаваць зімовае дызельнае паліва «Арктыка». І зрабілі гэта свядома2

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць