Пра гэта начальнік упраўлення фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Беларусі Людміла Равуцкая заявіла 13 кастрычніка на
«Банкамі на тры дні была прыпыненая канвертацыя валюты па курсе Нацбанка для набыцця лекавых сродкаў. Міністэрства падключылася да вырашэння гэтай праблемы, і цяпер яна вырашана: банкі пачалі канвертацыю валюты па курсе Нацбанка», — паведаміла Равуцкая.
«У 2009 годзе быў складаны перыяд, тады сапраўды адбылося рэзкае аднамомантнае падаражанне лекавых сродкаў, і мы былі вымушаныя прымаць нейкія меры. Мы звярнуліся да ўсіх вытворцаў, замежных, айчынных, з просьбай далучыцца да нас з тым, каб не дапусціць рэзкага росту цэн», — адзначыла прадстаўнік міністэрства.
Паводле інфармацыі Людмілы Равуцкай, Міністэрства аховы здароўя штотыднёва ажыццяўляе маніторынг беларускіх аптэк. У гэты перыяд аптэкі правяраюць на наяўнасць лекавых сродкаў для прафілактыкі і лячэння ВРВІ і грыпу напярэдадні сезона чаканага ўздыму захворвання. «Учора падводзілі вынікі маніторынгу мінулага тыдня — у аптэках ёсць дастатковы асартымент лекавых сродкаў для прафілактыкі ВРВІ і грыпу», — паведаміла Равуцкая.
Таксама яна паведаміла, што міністэрства рыхтуе змяненні ва ўказ прэзідэнта Беларусі № 366 «Аб фарміраванні цэн на лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынскую тэхніку».
У гэты момант суб`екты гаспадарання могуць праводзіць пераацэнку «пры наяўнасці крэдыторскай запазычанасці, змяненні курсу на
Паводле слоў прадстаўніка міністэрства, сённяшняя фармацэўтычная вытворчасць нарошчвае тэмпы развіцця і дасягнула пэўных поспехаў. У арсенале медыцынскіх работнікаў прысутнічаюць сродкі амаль усіх фармакатэрапеўтычных груп — і сучасныя антыбіётыкі, і лекавыя сродкі для лячэння анкалагічных захворванняў.
«Я думаю, мы можам з аптымізмам глядзець у будучае насычэнне ўнутранага рынку лекавымі сродкамі, у тым ліку імпартнай вытворчасці», — падкрэсліла Равуцкая.
Каментары