Грамадства11

Міністар ЖКГ: Людзі, эканомце!

У эканоміі энергарэсурсаў больш актыўны ўдзел павінна прыняць насельніцтва. Такую думку выказаў міністр жыллёва‑камунальнай гаспадаркі Уладзімір Белахвостаў 26 студзеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

У эканоміі энергарэсурсаў больш актыўны ўдзел павінна прыняць насельніцтва. Такую думку выказаў міністр жыллёва‑камунальнай гаспадаркі Уладзімір Белахвостаў 26 студзеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Ён адзначыў, што за апошнія гады ў Беларусі многае зроблена па зніжэнню энергаспажывання ў жыллёвым фондзе. Шматкватэрныя жылыя дамы (ад 20 кватэр і больш) абсталяваны групавымі лічыльнікамі спажывання цеплавой энергіі і сістэмамі рэгулявання, а таксама вадамерамі. Гэта дало магчымасць знізіць у 2006 годзе спажыванне цеплавой энергіі на 10 працэнтаў у параўнанні з 2003 годам, калі была пачата работа па ўстаноўцы лічыльнікаў.

Паводле слоў Уладзіміра Белахвостава, у жылым фондзе яшчэ ёсць «вялікі рэзерв эканоміі». У прыватнасці, плануецца на працягу года ўвесь шматкватэрны жылы фонд абсталяваць індывідуальнымі лічыльнікамі на ваду. Прынята рашэнне аб тым, што такія лічыльнікі грамадзяне змогуць устанаўліваць у растэрміноўку ‑ прадпрыемствы ЖКГ будуць прыцягваць крэдыты на гэтыя мэты. Міністр нагадаў, што грамадзяне, якія ўстанаўліваюць лічыльнікі за кошт уласных сродкаў, атрымаюць 20‑працэнтную льготу ў аплаце вады.

Практыка паказвае, што расход вады ў кватэрах, абсталяваных лічыльнікамі, зніжаецца ў сярэднім у 2‑3 разы. Гэта дасць магчымасць эканоміць сродкі не толькі насельніцтву (прыкладна да Br20 тыс. у месяц), але і бюджэтныя сродкі, таму што аплата насельніцтвам вады толькі часткова пакрывае яе кошт.

Уладзімір Белахвостаў таксама адзначыў, што абрэвіятура «ЖКГ» набывае новы сэнс: «Жыві як гаспадар». Гэта датычыцца і эканоміі рэсурсаў, і неабходнасці «даць кожнаму дому гаспадара ‑ домакіраўніка». Амаль 83 працэнты кватэр жылога фонду прыватызавана, і грамадзянам неабходна вызначыцца з формай праўлення ў сваім доме, падкрэсліў міністр.

Фота phillumania.narod.ru

Каментары1

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА27

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі28

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне1

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць