Грамадства22

Вярхоўны суд адхіліў пазоў прадстаўнікоў кампаніі «Гавары праўду»

Суддзя Мікалай Бабкоў не задаволіў хадайніцтва Уладзіміра Някляева і Сяргея Вазняка, якія аспрэчвалі рашэнне Міністэрства юстыцыі не рэгістраваць грамадскую арганізацыю. На рашэнне суда Уладзімір Някляеў зрэагаваў словамі: «Хто б сумняваўся!»

Пазоўнікі — Сяргей Вазняк, Уладзімір Някляеў. Прадстаўнік Мінюста — Валеры Зінкевіч.

Рэспубліканскае даследча-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Гавары праўду» спрабавала дамагчыся легальнага статусу ўжо другі раз. Першы раз Мінюст адмовіў грамадзянам у рэгістрацыі іх арганізацыі пасля таго, як частка заснавальнікаў на чале з Уладзімірам Някляевым была арыштаваная і знаходзілася ў СІЗА КДБ, а офіс кампаніі быў апячатаны. Тады Мінюст знайшоў у пададзеных дакументах нейкія памылкі, але выправіць іх з камеры «амерыканкі» было немагчыма.

Вызваліўшыся са следчага ізалятара, Уладзімір Някляеў, Сяргей Вазняк і іншыя актывісты кампаніі зноў падалі дакументы на рэгістрацыю аб’яднання «Гавары праўду». І зноў адмова. Мінюст матываваў яе памылкамі ў гарантыйным лісце ад уласніка офіса, які пагадзіўся даць арганізацыі юрыдычны адрас. Фактычна размова ідзе пра адну памылку, якую прызналі пазоўнікі, — у даце нараджэння аўтаркі гэтага ліста Ніны Пахлопкі, якая паблытала месяц свайго нараджэння.

Мінюст палічыў памылку ў даце нараджэння спадарыні Пахлопкі «непапраўнай», як і тое, што яе гарантыйны ліст быў накіраваны на адрас аб’яднання, а не на адрас іх ведамства, як патрабуюць унутраныя інструкцыі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча10

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Усе навіны →
Усе навіны

З 1 верасня пенсіі вырастуць на 5%1

Беларуска атрымала з адной пасеянай семкі 90 кілаграмаў кавуноў2

Расія рыхтуе новую серыю выпрабаванняў «лятаючага Чарнобыля»4

У Гомелі паказалі бівень маманта з самым старажытным арнаментам у Беларусі

Карціны з беларускай сядзібы Радзівілаў вярнулі, але ў Польшчу49

Беларусы з дыпламатычнымі пашпартамі фігуруюць у гучнай крымінальнай справе ў Турцыі1

Вы не пазнаеце раёна плошчы Перамогі. Там з'явіцца пешаходная вуліца і незвычайны трамвай9

Уводзяць нарматыў беларускіх тавараў у крамах5

Пяскоў: Украіна і далей будзе адчуваць адказы Расіі на ўдары па складах Ozon і іншай інфраструктуры6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча10

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць