Меркаванні2929

Кроў лялькі

Сябар, гледзячы, як забіваюць Кадафі, вымавіў з нейкай разгубленасцю: «Ведаеш, а мне яго шкада…» Камертон Сяргея Ваганава.

То праўда — шкада.

На вачах лялька, з якой лісліва-стрымана пацяшаўся свет, ператварылася ў звычайнага чалавека з лямантам ад невыноснага болю і чырвонай крывёю, са знявечаным кулямі і здзекамі целам.

Чалавека — шкада…

Цяпер свет робіць высновы з таго, што адбылося ў Лівіі. Уласна кажучы, галоўная выснова адна:

рана ці позна дыктатары, у якія б лялькі яны ні гулялі, выкідаюцца на памыйныя ямы гісторыі, ці то гэта лядоўня ў мясным складзе, ці то велічны маўзалей.

Так то яно так, але ў сутнасці сваёй выснова бачыцца памылковай. Бо не знікаюць чэргі ў лялечныя тэатры — незалежна ад таго, якое чакае там відовішча: скокі на касцях ці крывадушная містэрыя жальбы…

З таго, што бачылася з Лівіі амаль што ў жывым эфіры, самае выразнае — нават не кроў забітай лялькі, а бясконцыя да яе чэргі — жахлівы доказ таго, якую «джамахірыю» робіць дыктатура з людзей.

З людзей, якія яшчэ нядаўна раўлі ад захаплення лялькай, пакуль не трапіў у іх рукі яе залаты пісталет…

Можна, безумоўна, спасылацца на арабскі тэмперамент і менталітэт, на жаданне рэвалюцыянераў прыстасавацца да перамогі і ўпэўніцца, што крывавай лялькі больш няма.

Але, на жаль, яна ёсць.

У кожным, хто спяшаецца заняць месца ў падобнай чарзе, хаваецца і выспявае эмбрыён будучай лялькі.

Ці не таму доўжыцца і наша кволая дамарослая «джамахірыя», што амаль уся былая краіна прайшла ў свой час праз чаргу да лялькі, якая і сёння захоўваецца ад небыцця?

Я добра памятаю гэту чаргу, якая бясконцым ланцугом цягнулася праз савецкую прастору і час.

Упершыню я трапіў у тую чаргу (нават да дзвюх лялек) у 1955 годзе, заміраючы ад прычашчэння да хвалюючай таямніцы. Уздоўж чаргі стаялі міліцыянты і праходжваліся нейкія людзі ў чорных паліто, час ад часу, па толькі ім вядомых прычынах, выцягваючы з чаргі таго ці іншага «экскурсанта»…

Дзіўна, але ніякага прычашчэння не адбылося. Толькі холад і страх.

Страх ад холаду. Холад ад страху.

…Ніхто не ведае, чым скончыцца так званая «арабская вясна» — новай крывёю, з’яўленнем новых лялек ці канчатковым знікненнем чаргі. І ўвогуле — што нам да арабаў з іх чэргамі?

У адказ на падобнае пытанне прыгадваю даўні, амаль анекдатычны эпізод, які аднойчы распавёў бацька. Было тое ў бальніцы. Суседа па палаце, зусім старога, за 90 гадоў, габрэя прывезлі пасля аперацыі, паклалі на ложак. Ляжыць, не варушыцца, бацька хвалюецца, ходзіць вакол, прыслухоўваецца — ці дыхае? Нарэшце схіляецца да яго, той, не расплюшчваючы вочы, раптам ледзь вымаўляе:

— Ві не знаеце, і дзе цяпер Дзювалье?

Было такое, увесь свет не ведаў, куды знік крывавы гаіцянскі дыктатар…

Сёння свет непараўнальна цесны, час непараўнальна хуткі…

Толькі памяць застаецца кароткай.

Памяць пра страх, на якім трымаецца ўсялякая дыктатура лялек.

Памяць аб рэках чалавечай крыві, якой сілкуецца ці прагне сілкавацца ўсялякая дыктатура лялек.

Вось толькі і ў лялек вельмі кароткая памяць — аб тым, што і ў іх жылах таксама цячэ жывая балючая кроў…

Каментары29

Цяпер чытаюць

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну1

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Што колер вашых валасоў можа сказаць пра ваша здароўе

Загінуў адміністратар вядомага Z-канала, у якім смакуюць расійскія ўдары па цывільных аб'ектах8

Кубракоў загадаў падначаленым актыўней змагацца з матацыклістамі3

Прапагандыст Баравік да Дня Расіі напісаў надзвычай бяздарны верш з яе праслаўленнем17

Якія прадуктовыя сеткі з'явіліся і зніклі ў Беларусі ў апошнія гады? Такіх нямала2

«Ён сапраўды дапамог украінскай арміі». Ва Украіне запусцілі насмешлівы флэшмоб пра Макса Каржа29

Расія будуе каля межаў з Нарвегіяй, Фінляндыяй і краінамі Балтыі вайсковыя базы на 115 тысяч салдат7

У Індыі будаўніцтва гіганцкай сонечнай электрастанцыі спыніла рэдкая птушка2

У Кобрыне дарожныя службы заасфальтавалі завулак Будаўнічы. Аказалася, што толькі на паперы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну1

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць