Грамадства66

Кіраўніка кантрольнага ўпраўлення Міністэрства па падатках і зборах злавілі на атрыманні хабараў

Яшчэ летась Андрэй Сідарчук быў на штогадовым выступе Лукашэнкі ў Палацы Рэспублікі. Цяпер жа ён за кратамі.

Андрэй Сідарчук. Фота: bpc.by

Андрэй Сідарчук доўгі час працаваў у структуры Міністэрства па падатках і зборах. Як мінімум з 2019 года ён узначальваў Галоўнае ўпраўленне арганізацыі кантрольнай дзейнасці міністэрства.

У кампетэнцыю яго ўпраўлення ўваходзіць, напрыклад, кантроль за праверкамі падатковай, аналіз метадаў абыходу падатковага заканадаўства, а таксама барацьба ў незаконным прадпрымальніцтвам. Відаць, Сідарчук быў на добрым рахунку, бо працаваў доўга, а ў 2023-м прысутнічаў на штогадовым звароце Лукашэнкі.

Невядома, калі яго арыштавалі, але знік ён пасля лютага 2024 года. Цяпер замест яго кантрольнае ўпраўленне ўзначальвае Таццяна Яўдасьева.

Андрэй Сідарчук — другі злева слухае прамову Лукашэнкі. Фота з сайта Лукашэнкі

Разам з Сідарчуком судзяць дваіх прадпрымальнікаў — Міхаіла Стэльмаха і Марыну Бабкевіч. Абое яны фінансавыя кансультанты, Стэльмах — па пытаннях камерцыйнай дзейнасці і кіравання, а Бабкевіч — па падаткаабкладанні.

Суд пачынаецца 17 студзеня 2025. Сярод абвінавачванняў удзельнікам групы ёсць «атрыманне хабару» (ч. 2 і ч. 3 арт. 430 КК), а ёсць «дача хабару» (ч. 1 і ч. 3 арт. 431 КК).

Хутчэй за ўсё, хабар давалі менавіта Сідарчуку. Яму будзе пагражаць да 15 гадоў калоніі, буйны штраф і забарона займаць пэўныя пасады.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • даведка
    27.12.2024
    Вот и становится понятной причина снятия накануне министра по налогам и сборам.
  • Міністэрства Крадзяжу і Рабунку
    27.12.2024
    Брала адкаты за памяншэньне памеру лупаў.
    Памяншэньне рабунку станоўчая, карысная зьява
  • Ганьба
    27.12.2024
    Выніпанімаеце: гэта дыялектыка, адзінства і барацьба супрацьлегласцяў!

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі11

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы высветлілі, калі Зямля можа страціць кіслародную атмасферу4

Да Дажынак выпусцілі 100‑кілаграмовы глазураваны сырок ФОТАФАКТ4

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?2

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»34

З-за памылкі штучнага інтэлекту ЗША ледзь не пачалі ваенную аперацыю супраць кітайскага судна4

У Меліціны Станюты прайшоў дзявочнік у Варшаве14

Трамп заявіў, што ягоны сын верне расійскаму алігарху грошы за вясельныя вечарыны9

22‑гадовы «Сімпсан» з Бабруйска пратрымаўся на вайне супраць Украіны тры месяцы. Але вынік як ва ўсіх4

Ці павінны беларусы несці адказнасць за вайну? Новае апытанне настрояў украінцаў29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі11

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць