Улада1010

Лукашэнка: Будзе стабільна ў гэтага «мядзведзя расійскага» — і нам будзе нармальна

Калі толькі зварухнецца Расія, як гэта было ў канцы мінулага стагоддзя, цяжка будзе і нам».

«Будзе нармальна, стабільна ў гэтага „мядзведзя расійскага“ — і нам будзе нармальна. Калі толькі зварухнецца Расія, як гэта было ў канцы мінулага стагоддзя, цяжка будзе і нам», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 26 кастрычніка на сустрэчы з удзельнікамі пасяджэння Савета Парламенцкай асамблеі АДКБ у Мінску.

Паводле звестак прэс-службы, Лукашэнка пажадаў расійскаму боку паспяхова прайсці перадвыбарны этап: «У спляценні палітычных момантаў неабходна вытрымаць, выдужаць, таму што мы бачым, які накат цяпер ідзе на кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі, і вы гэта годна вытрымліваеце. Але мы разумеем, што мы ў рынкавай эканоміцы, і гэта заўсёды то на фінансы, то на эканоміку ўздзейнічае, то адток капіталу, то людзі пачынаюць кідацца сюды-туды, мы гэта перажывалі.

Таму дай бог, каб Расія гэта годна вытрымала, таму што наша кроўная ў гэтым зацікаўленасць, усіх рэспублік».

Лукашэнка заявіў, што чакае сур`ёзных рашэнняў ад пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у снежні.

Паводле яго меркавання, адным з сур`ёзных пытанняў, якое заслугоўвае дэталёвай прапрацоўкі, з`яўляецца выкарыстанне КСАР АДКБ. Лукашэнка адзначыў, што на першым этапе ўдзельнікі АДКБ не надта імкнуліся стварыць рэальныя сілы аператыўнага рэагавання. Аднак цяпер яны аснашчаны сучасным абсталяваннем і тэхнікай. «Кіргізскія падзеі паказалі, што мы не заўсёды рэагуем нармальным чынам на сітуацыю, якая ўзнікае ў нашых братоў, у нашых сяброў. Гэта падштурхнула нас да таго, што ў нас павінна быць сістэма рэагавання», — сказаў беларускі кіраўнік, дадаўшы, што пакуль гэта сістэма добра не адладжана.

Лукашэнка лічыць, што апошнія падзеі ў сусветнай эканоміцы яшчэ больш падштурхнулі дзяржавы да інтэнсіўнага, цеснага супрацоўніцтва. У гэтай сувязі ён адзначыў асаблівую ролю АДКБ.

Ён заявіў, што яго пісьмы і абагульненні, накіраваныя кіраўнікам дзяржаў пасля нефармальнага саміту ў Астане,

«выклікалі бурную рэакцыю ва ўсім свеце, і найперш у ЗША, на Захадзе і ў НАТО». «Усё гэта было павешана ў чарговы раз на мяне.
У тым ліку асобнымі сродкамі масавай інфармацыі нашых дзяржаў, што вось, маўляў, тут Лукашэнка нібыта баіцца нейкай рэвалюцыі ў Беларусі, таму ён прапануе [наладзіць сістэмы выкарыстання сіл і сродкаў рэагавання АДКБ для магчымага ўмяшання ў канфлікты на тэрыторыі АДКБ]», — сказаў Лукашэнка.

Падчас выступлення ён выказаў упэўненасць, што «ўсе рэспублікі, якія сёння ўваходзяць у ЕўрАзЭС, стануць членамі АДКБ без выключэння». «Нават Узбекістан, займаючы сёння асаблівую пазіцыю, урэшце зразумее, што без АДКБ яму цяжка будзе захаваць сваю незалежнасць, — заявіў афіцыйны лідар. — Вырашэнне гэтага пытання з`яўляецца суверэннай справай Узбекістана, і мы не ўмешваемся. Хоць я нядаўна прэзідэнту Расіі свае меркаванні накіраваў. Нам трэба прымаць рашэнне па Узбекістане. Таму што трайная гульня, якую сёння вядзе Узбекістан, не дазваляе яму знаходзіцца ў АДКБ».

Узбекістан, паводле слоў Лукашэнкі, дагэтуль не ратыфікаваў ніводнага значнага дакумента, прынятага ў межах АДКБ, а толькі фармальна заявіў, што нібыта вяртаецца ў АДКБ.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне11

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула1

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі31

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне11

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць