фотаблог Юліі Дарашкевіч2222

Беларускія страўсы. Наш адказ армянскім парсюкам.

Фотарэпартаж зь вёскі Казішча, дзе па беларускім сьнезе бегаюць паўднёваафрыканскія страўсы.

97 адсоткаў усіх страўсаў на зямлі жывуць у няволі. 700 зь іх — на самай буйной беларускай страўсінай ферме ў Казішчах, што пад Кобрынам.

Страўсы — птушкі выносьлівыя. Яны вытрымліваюць тэмпературу паветра ад +50 да -30. Таму ў нашым далёка не афрыканскім клімаце яны пачуваюць сябе досыць камфортна.

Страўсы — равесьнікі дыназаўраў. У вышыню іх памер складае да 2,7 мэтраў. Важыць такая птушка каля цэнтнера. Чамусьці на кожнай назе ў іх толькі па два пальцы.

Жывуць страўсы сем’ямі, самец і дзьве-тры самкі. Як правіла, адна з самак у сям’і — любімая. Штогод кожная страўсіха прыносіць прыкладна па 30 яек. Птушаня прымацавана да яйка пупавінай, на казішчанскай ферме яе абразаюць акушэркі. Гадуюць страўсят выключна самцы.

Прастыўшы, страўсы кашляюць. Спалохаўшыся, паміраюць ад разрыву сэрца.

Важыць страўсінае яйка каля палутара кіляграмаў. Затое мозг птушкі важыць усяго 40 грамаў (гэта меньш чым страўсінае вока).

Страўсы хапаюць клювамі ўсё, што блішчыць — гузікі, завушніцы і аб'ектывы фотаапаратаў.

P.S. Тое, што страўсы хаваюць ад страху галаву ў пясок — няпраўда. Ад небясьпекі яны ратуюцца ўцёкамі — крокамі па 3-4 мэтры яны разьвіваюць хуткасьць да 70 км у гадзіну.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург15

У Францыі пасля мірных акцый зноў успыхнулі беспарадкі. Затрымалі амаль тысячу чалавек8

Новыя меркаванні Юваля Харары пра «ракету ШІ, з якой мы не злезем»10

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі3

Махляры навучыліся здаваць праз Booking неіснуючае жыллё — вось як працуюць схемы4

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

Маск прызнаў, што свядома абмяжоўваў Starlink, і абвінаваціў Украіну ў парушэннях правіл27

66‑гадовая жанчына, якая з двух гадоў жыве ў ЗША, толькі цяпер даведалася, што не мае грамадзянства7

Журавы не спяшаюцца пакідаць Беларусь — затрымаліся як мінімум на два тыдні ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць