Літаратура1616

Усевалад Сцебурака. А некалі будзе так...

Калі завітае Яна —
паненка з касой-літоўкай,
я, выпіўшы келіх да дна,
пазыкі раздам гатоўкай.

Суседу пакіну ключы —
маўляў, «даглядай кватэру,
мяне запытаюць — маўчы,
прыеду пасля, праверу»...

Жагнуўшыся на абразы,
ашчадна закрыю фортку.
Ля крамы падам драбязы,
прылашчу на лаве котку.

Зірну ў астатні раз
на тое, з чым час растацца...
— «Ніколі не быў у Вас,
кажыце, куды кіравацца?»

І ў вэлюме белых сноў
ля рысы апошняй станем —
абрысамі з туманоў
хітнемся і ўшчэнт растанем.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты48

Грамадствадапоўнена48

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

Вось як працуе тэлеграм-бот, з дапамогай якога ўзламалі журналіста Казакевіча1

Пад Гроднам паляўнічых мабілізавалі на адстрэл ваўка8

«Вось гляджу на тэрмометр — дома +13». Беларуска з Кіева расказала, як яе сям'я перажывае гэту цяжкую зіму2

«Паліцы пустыя». Перакупшчыкі масава вывозяць з Польшчы ў Беларусь яйкі Kinder адной серыі3

Ілан Маск вяртаецца ў палітыку

Спецслужбы Беларусі ўзламалі акаўнт журналіста Змітра Казакевіча і апублікавалі яго перапіскі11

У Беларусі з’явіўся новы плацежны сэрвіс

У Казахстане фанаты бельгійскага «Бруге» прыйшлі на матч у вобразах скандальнага кінагероя. Іх затрымалі3

Дзяўчынка ў Сібіры загінула, капаючы тунэль у гурбе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты48

Грамадствадапоўнена48

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць