Грамадства22

Кастрычніцкая ці Прывакзальная?

ЖЖ‑карыстальнікі палка абмяркоўваюць сцэнары і месца правядзеньня Дня Волі 2007 і іншых маніфэстацыяў сакавіка.

Нягледзячы на тое, што лідэры апазыцыі вырашылі правесьці галоўную акцыю 25 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы, карыстальнікі «Жывога журналу» высоўваюць свае прапановы.

Актыўна абмеркаваньне ідзе ў суполцы «Мінск_бай». Карыстальнік de_norbu піша: «Многімі прынятае рашэньне ісьці 25. Многія пойдуць ‑‑ 19. Хтосьці ‑‑ 20. І нават ёсьць тыя, хто 23‑га ў 03:15 [Палатачны гарадок быў зьнішчаны 24 сакавіка ў 03:15 -- НН]. (...) Але ці прыйдзе 19 сакавіка на Плошчу Лябедзька, як заяўляў раней, ці гатовыя ўзяць ініцыятыву ў свае рукі, хлопцы, што казалі ў гутарцы «Нашай Ніве»: «Мы ўзялі на сябе адказнасьць за Плошчу, мы гатовыя ўзяць адказнасьць за Краіну», дзе будуць у гэты час «Малады фронт», БУНТ, рухі «За свабоду», «Салідарнасьць»...»?

Copish адказвае: «Ня столькі важна, калі прыходзіць – 25 ці 19‑га. Да «саркафагу» ці да вакзалу. Важна, каб усе прыйшлі ў адзін час і ў адно месца. Прычым важна па адзінай прычыне: па аднаму разганяць‑затрымліваць прасьцей.

Revanshist іранічна адгукаецца на рознагалосьсі ў стане апазыцыі: «Няхай тыя каму падабаецца Мілінкевіч прыходзяць 25‑га, каму Лябедзька – 19‑га. У каго людзей болей, той і мае рацыю. Падтрымліваючы той ці іншы бок, кожны з нас крышачку піхае гісторыю ў вызначаным кірунку. А калі падтрымлівае ўсіх, гісторыя топчацца на месцы. Прагрэс без адбору немагчымы, павінен перамагаць мацнейшы, а пераможаны павінен сам сысьці».

Frizzby выказвае сваё меркаваньне адносна веснавых акцыяў наступным чынам: «А чаму ніхто не ўлічвае, што 25 — гэта нядзеля! Выходны! Гэта ж вялікі плюс! І яшчэ, вось усе мы крычым, што «аб’яднаная» апазыцыя ніяк не можа аб’яднацца і дамовіцца канчаткова”.

Anei_aka_kirian прапаноўвае ўсім зьбірацца не на Кастрычніцкай, а на плошчы Незалежнасьці: «Чаму не разглядаюць варыянт плошчы Незалежнасьці? Бо яна самая вялікая, знаходзіцца ў самым цэнтры, ды і зьнізу заўжды можна затарыцца нечым смачным».

Dzm23 у сваю чаргу лічыць, што найлепшым варыянтам збору людзей была б Прывакзальная плошча, якую цяжка перакрыць. «Ля яе разьмешчана чыгуначны вакзал, аўтавакзал, мэтро, дзесятак тралейбусных і аўтобусных прыпынкаў, шмат людзей, вялікая колькасьць падземных пераходаў. У той час, як Кастрычніцкая лёгка перакрываецца па пэрымэтру, мэтро, адзін аўтобус, мала людзей».

Інтэрнаўтам карціць дзейнічаць па-за віртуальнай рэальнасьцю...

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Названы самыя ўпарадкаваныя месцы Беларусі4

Для рэальна топавых спецыялістаў каштоўнасці важнейшыя за грошы. Спрэчка Пентагона і Anthropic паказала, што лічыцца з гэтым даводзіцца ўсім5

Вызваленая 13 снежня палітзняволеная не ведала, што цяжарная: пра дзіця яна даведалася на пятым месяцы7

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску могуць закрыць

Як змянілася багацце Дональда Трампа за год прэзідэнцтва2

Новы вярхоўны лідар Ірана можа не з’яўляцца на публіцы з-за раненняў

Ва Украіне банкір апублікаваў фота кліенткі, якая праходзіла верыфікацыю «на фоне сцяга Расіі», і трапіў у скандал50

На Кацярыну Ваданосаву завялі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму — за фільм пра Кубэ48

«Часам кажу, што працую ў б'юці-сферы»: як беларуска грыміруе памерлых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць