Здарэнні33

У Пінскім раёне браканьеры застрэлілі лася

Як паведаміў старшы дзяржаўны інспектар Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Аляксандр Васечка, увечары 21 лістапада на гарачую лінію Пінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету патэлефанаваў паляўніцтвазнавец. Ён паведаміў, што ў лесе ля вёскі Вялікія Палацы паляўнічыя знайшлі свежую тушу лася. Тры чалавекі, якія дзялілі тушу, заўважыўшы паляўнічых, схаваліся.

Распачата справа па ч. 2 арт. 282 Крымінальнага кодэкса (незаконнае паляванне). Праводзіцца пошук браканьераў. Прычынены імі ўрон склаў больш за 3,3 млн. рублёў.

Мяса лася перададзена на захоўванне ў Пінскую арганізацыю Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Як адзначыў Васечкк, у вобласці з пачатку года гэта сёмы выяўлены факт незаконнага адстрэлу лася. Па ўсіх фактах распачатыя крымінальныя справы. Практычна ва ўсіх выпадках асобы браканьераў ўстаноўлены.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца18

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць