Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»22

Вярніся (да тарыфаў 5-га поясу), я ўсё дарую!

Пасьля біцьця посуду на саюзнай кухні Менск выстаўляе Маскве ўмовы прымірэньня, палохаючы, што пойдзе ўпрочкі. Інтэрвію Лукашэнкі агенцыі "Ройтэрс" камэнтуе ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі агенцыі "Ройтэрс" — гэта ўжо дэжа-вю. Рымэйк гутаркі зь немцам Рарам.

Менск спрабуе ўладкавацца на двух крэслах. І гэта выглядае ня надта зграбна.

З аднаго боку: вось заўтра возьмем у долю Захад, хай прыходзіць са сваёй нафтай на нашыя НПЗ, а Расея тады хай кусае локці.

Зь іншага боку: ад курсу на саюзную дзяржаву не адмаўляемся! Ды і ўвогуле — "беларусы і расейцы ёсьць практычна адным народам" (вось вам і "нацыяналізм" афіцыйнага лідэра, якім ужо стала захапляцца частка незалежнікаў!).

Лукашэнка сапраўды ведае слабыя месцы Масквы. І палохае ня толькі сустрэчным зыскам на пяць мільярдаў. Ён грае і на антызаходніх імпэрскіх фобіях. Паглядзеце, якая істэрыка распачалася ў маскоўскіх мэдыях пасьля інтэрвію "Вэльт": гвалт, кінуў, здрадзіў, хутка НАТО пад Смаленскам будзе!..

Калі ж паглядзець цьвяроза, то відавочна: беларускі кіраўнік нават часткова не згаджаецца на ўмовы Эўразьвязу (яшчэ чаго: хочуць, каб мы разбурылі нашу палітычную сыстэму!).

Наадварот, ён павучае Захад, як варта ставіцца да тутэйшай улады. Каб кінулі свае дэмакратычныя дурыкі, калі ня хочуць атрымаць нешта накшталт Чачэніі у цэнтры кантыненту. Лепей вось купляйце наш тавар, укладайце сюды грошы, думайце пра энэргабясьпеку, а не пра нейкія эфэмэрныя правы чалавека. Урэшце, нікуды вы не падзенецеся! Не аб'едзеце! І яшчэ дзякаваць мусіце, што мы сёньня супрацьстаім гэтаму энэргетычнаму барбарству расейскіх імпэрыялістаў.

Разам з тым, заўважце: у Менску гатовыя дараваць праклятай імпэрыі ўсё, калі тая адмовіцца ад цынічнай рынкавай бухгалтэрыі (то бок скарачэньня датацыяў). Пасьля біцьця посуду на кухні "саюзнай дзяржавы" Менск гаворыць Маскве: вярніся (да тарыфаў 5-га поясу), я ўсё дарую!

Гэты мэсыдж падаецца ключавым. Усё астатняе — аздоба.

І калі нават зварот да ідыліі, да газу у абмен на пацалункі — нерэальны, дык разьлік — на тое, каб хоць трохі яшчэ скубануць расейскіх дабротаў.

Наколькі доўга можна сядзець на двух крэслах?

Гэта залежыць, як мне ўжо даводзілася зазначаць, ад некалькіх чыньнікаў.

Па-першае, ад таго, наколькі далёка гатовая пайсьці Масква ў сваіх "разборках" зь беларускім партнэрам. Магчыма, ваяўнічы імпэт Крамля хутка згасьне, бо надыходзіць паласа выбараў у сябе дома. Наадварот, трэба ўлагодзіць свой "цьвёрды" электарат імітацыяй гатовасьці да працягу "саюзнага будаўніцтва".

Другі момант: наколькі прынцыповым акажацца Захад у сваіх патрабаваньнях дэмакратызацыі. Там жа таксама нямала "прагматыкаў".

Трэці момант: патэнцыял унутранай апазыцыі. Выглядае на тое, што пры сёньняшняй слабасьці ёй наканавана роля трэцяга лішняга, ці то гаворка ідзе пра ўсходні вэктар, ці пра заходні. І гэта вялікі мінус для грамадства, бо менавіта сёння у апанэнтаў улады тэарэтычна зьявілася новае поле для гульні.

З гульцамі вось толькі слабавата.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай9

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд»73

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай9

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць