Улада

Жодзінцаў ня могуць завабіць у пераход нават графіці

Сотні мільёнаў рублёў былі выдаткаваныя на будаўніцтва падземнага пераходу цераз Маскоўскую шашу ў Жодзіне. Аднак пешаходы па?ранейшаму імкнуцца перайсьці дарогу ў неўсталяваных месцах, рызыкуючы сваім жыцьцём.

Сотні мільёнаў рублёў былі выдаткаваныя на будаўніцтва падземнага пераходу цераз Маскоўскую шашу ў Жодзіне. Аднак пешаходы па-ранейшаму імкнуцца перайсьці дарогу ў неўсталяваных месцах, рызыкуючы сваім жыцьцём. Менавіта таму ідэолягі з гарвыканкаму далі згоду на размаляваньне бэтонна-шэрага пераходу мясцовым графітчыкам з клюбу «Касталія». Ідэолягі меркавалі, што цяпер жыхары з большай ахвотай спусьцяцца ў прыгожы танэль, чымсьці пойдуць з рызыкай для жыцьця на небясьпечную дарогу.

Праўда, перад гэтым «вэртыкальшчыкі» правялі дэталёвую экспэртызу праекту графіці. І як што нічога ідэалягічна няправільнага не знайшлося, аддзел па справах моладзі Менскага аблвыканкаму нават вылучыў частку грошай на пакупку дарагое фарбы ў аэразольных бляшанках, а каб цалкам сплаціць выдаткі графітчыкаў, Жодзінскі гарвыканкам «параіў» кіраўнікам прыватных прадпрыемстваў «Мега» і «Руптур-ПРО» аказаць спонсарскую падтрымку юным мастакам. Што й было зроблена.

Але ж! Танэль размаляваны, а несьвядомыя жодзінцы як хадзілі па версе, так і ходзяць…

Паводле «Электроннага Барысава»

Каментары

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская вучоная ў 47 гадоў эмігравала з-за пазіцыі. Яна пакінула навуку і пайшла працаваць на фабрыку12

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі8

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць