Грамадства107107

Мілінкевіч зьвярнуўся зь лістом да Лукашэнкі

"Неабходна ў найбліжэйшы час пераадолець раскол у грамадзтве. У розныя часы нацыянальныя эліты такіх краінаў як Грэцыя, Гішпанія, Партугалія, Славакія, якія знаходзіліся ў самаізаляцыі, зразумелі неабходнасьць пераменаў. Я згодны выкарыстаць міжнародны аўтарытэт і кантакты, якія маюць дэмакратычныя сілы, дзеля сумеснага вырашэньня праблем, што стаяць перад нашай краіны і патрабуюць неадкладнай рэакцыі".

«Кіраўніку Рэспублікі Беларусь
А.Р.Лукашэнка
Паважаны Аляксандр Рыгоравіч,

Мне нялёгка звяртацца да вас, аднак я разумею, што не маю права не выкарыстаць усіх магчымасцяў дзеля будучыні нашай Беларусі. Згодны з вашым меркаваннем, што становішча справаў у эканоміцы можа стаць катастрафічным. Гэта нельга дапусціць.

Вы ўвесь час падкрэсліваеце, што асноўнай мэтай вашай палітыкі з’яўляюцца захаванне суверэнітэта краіны і забеспячэнне дабрабыту народа. Для дэмакратычных сіл гэта таксама галоўная задача.

Спадзяюся, што вы былі шчырым, калі казалі пра важнасць развіцця добрых стасункаў з Еўропай. Многія беларусы заўважылі вашае выказванне пра неабходнасць другога, еўрапейскага, крыла дзеля нармальнага развіцця Беларусі. Я перакананы, што гэтага можна дасягнуць у найбліжэйшыя тэрміны. Умовы развіцця супрацоўніцтва з аб’яднанай Еўропай добра вядомыя, яны выкладзеныя ў прапановах кіраўніцтва Еўрасаюза, скіраваных ураду і народу Беларусі.

Перакананы, што адстойваючы еўрапейскі выбар для Беларусі, мы робім слушна. Але я таксама перакананы, што працяг канфрантацыі ўнутры краіны не пойдзе на карысць беларускаму народу. Ведаю, што нягледзячы на рознагалоссі, можна дасягнуць выніка, калі галоўнай нашай мэтай будзе захаванне незалежнасці Беларусі і паляпшэнне жыцця народа.

Сёння як ніколі востра паўстала пытанне пра будучыню нашай дзяржавы. Выклікі сучаснага свету – энергетычныя, дэмаграфічныя, экалагічныя, гуманітарныя – наўпрост тычацца і Беларусі. І даць годны адказ гэтым выклікам можа толькі адзіная нацыя, якая ўсведамляе сваю адказнасць за будучыя пакаленні. Дзеля рэальнай ацэнкі сітуацыі і далейшых крокаў па шляху ўмацавання дзяржаўнасці варта прызнаць, што таксама, як два вектары – еўрапейскі і расійскі – абавязковыя для нашага эканамічнага развіцця, так і ўзгадненне падыходаў улады і апазіцыі неабходныя для развіцця грамадства.

Беларуская апазіцыя ў цэлым канструктыўная. У яе шэрагах няма радыкальна настроеных груп, якую плануюць ужыць сілу дзеля звяржэння ўлады. Як бы ні палохалі спецслужбы ўвесь гэты час міфічнымі беларускімі тэрарыстамі, іх так і не знайшлі. Народ больш не верыць казкам пра ўзброеныя закалоты апазіцыі. Наадварот, усе бачаць, што сіла ўжываецца толькі ўладамі — супраць мірных дэманстрантаў, супраць моладзі, жанчын, сталых людзей. Такімі спосабамі можна ўтрымліваць уладу, але дамагчыся павагі да ўлады немагчыма.

Я таксама не прыхільнік радыкальных сцэнароў. Найбольш прымальным рашэннем для мяне была б эвалюцыя беларускай сітуацыі ў накірунку дэмакратызацыі палітычнага і грамадскага жыцця краіны. Але гэтая эвалюцыя павінна быць гарантаванай і ўстойлівай.

Цягам апошніх выбарчых кампаній я сустракаўся з тысячамі выбарцаў, свае подпісы ў падтрымку дэмакратычных кандыдатаў паставілі сотні тысяч чалавек. З упэўненасцю магу сказаць, што мільёны нашых суайчыннікаў падтрымліваюць еўрапейскі выбар, прапанаваны апазіцыяй, і чакаюць дэмакратычных зменаў у Беларусі. Без перабольшвання, за ўсімі намі глядзіць увесь свет. Старыя падыходы ўжо не спрацоўваюць.

У беларусаў ёсць традыцыйны спосаб дапамогі – талака. На мой погляд, прыйшоў час талакі ў імя Беларусі.

Апошнія падзеі вакол нашай краіны сур’ёзна занепакоілі людзей. Іх трывожыць пагроза пагаршэння матэрыяльнага стану і страты незалежнасці краіны. І адказнасць за папярэджанне гэтага ляжыць на эліце дзяржавы, як ва ўладзе, так і апазіцыі.

Вы самі кажаце, што сёння на Беларусь накінутая эканамічная пятля і што без інвестыцый развітых дзяржаваў свету, у першую чаргу еўрапейскіх, сітуацыю не выратаваць. Падчас сустрэчаў з кіраўніцтвам Еўрасаюзу і лідэрамі многіх еўрапейскіх краін я абмяркоўваў пытанні энергетычнай бяспекі Беларусі. Заўсёды выступаў супраць эканамічных санкцый у дачыненні да нашай краіны. Аднак зразумела, што шырокае супрацоўніцтва можа ажыццяўляцца толькі з дэмакратычнай Беларуссю, якая прытрымліваецца стандартаў еўрапейскай супольнасці. Нашая краіна губляе мільярды еўра бязвыплатнай дапамогі ды інвестыцый толькі праз адну прычыну – недэмакратычнасць палітычнай сістэмы. Аўтарытарная краіна ў Еўропе сёння паспяхова развівацца не можа.

У розныя часы нацыянальныя эліты такіх краінаў як Грэцыя, Іспанія, Партугалія, Славакія, якія знаходзіліся ў самаізаляцыі, зразумелі неабходнасць пераменаў, зрабілі выбар на карысць дэмакратызацыі і тым самым забяспечылі квітненне сваіх народаў. Я згодны выкарыстаць міжнародны аўтарытэт і кантакты, якія маюць дэмакратычныя сілы, дзеля сумеснага вырашэння праблем, што стаяць перад нашай краіны і патрабуюць неадкладнай рэакцыі.

Аднак, гэта немагчыма рабіць, калі ў турмах будуць утрымлівацца мае таварышы, калі будуць працягвацца сілавыя дзеянні супраць дэмакратычнай моладзі, сведкамі якіх мы ізноў сталі ў апошнія дні, калі будзе працягвацца ціск на неўрадавыя арганізацыі і партыі, калі будуць працягваць прыцясняць правы незалежных прафсаюзаў, калі не будзе адноўлена поўнамаштабная дзейнасць незалежных сродкаў масавай інфармацыі, калі будуць груба парушацца правы чалавека насуперак міжнародным абавязацельствам Беларусі.

Неабходна ў найбліжэйшы час пераадолець раскол у беларускім грамадстве. Лепшай формай для гэтага з’яўляецца дыялог. І толькі ў выніку дыялогу апазіцыі і ўлады і выпрацоўкі супольнай пазіцыі можна разлічваць на перамовы з Еўропай у мэтах развіцця эфектыўнага супрацоўніцтва.

На мой погляд, добрай магчымасцю для крокаў насустрач адно аднаму магло б стаць святкаванне дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Дата 25 сакавіка 1918 года таксама важная для беларускай незалежнасці, як і 3 ліпеня 1944 года. Грамадскасць Беларусі ўжо выказалася за сумеснае святкаванне гэтага дня, і я веру, што такое святкаванне можа стаць адпраўным пунктам для дэманстрацыі пачатка адзінства беларусаў.

У нашых з вамі сілах знайсці супольнае рашэнне для пераадолення супрацьстаяння ў грамадстве дзеля квітнення і развіцця роднай Беларусі.

Аляксандр Мілінкевіч,
кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006
лаўрэат прэміі Еўрапейскага парламента імя А.Сахарава «За свабоду думкі»

Фота Юліі Дарашкевіч

Каментары107

Цяпер чытаюць

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»13

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Усе навіны →
Усе навіны

Наста Рыбка патлумачыла, якім ветрам яе закінула ў праваабаронцы16

Ліміт на колькасць хатніх жывёл у кватэрах збіраюцца адмяніць

Вальфовіч расказаў пра «дэструктыўныя элементы», якія спрабуюць вярнуцца ў Беларусь пры дапамозе мяккай сілы13

Хто выйграе ад вайны ў Персідскім заліве? Аман

Што цяпер з дзяўчынай, на якую ўпала глыба снегу з даху Dana Mall3

Беларусы не купляюць кнігі па-беларуску. Хто вінаваты?19

«4500 рублёў за два тыдні — і нават кава з пакеціка». Беларуска раскрытыкавала санаторый «Радон»8

Абвешчаны шорт-ліст першай Букераўскай прэміі для дзяцей. У журы — таксама дзеці

Разбіты бюст, парашутысты, архіўныя нумары. Што паказваюць і расказваюць на выставе да 120‑годдзя «Нашай Нівы»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»13

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць