Прэм’
у якім гаварылася аб сустрэчы дарадцы пасольства Швецыі ў Маскве са студэнтамі і блогерамі, дзе нібыта абмяркоўваліся планы арганізацыі масавых пратэстаў у Расіі.
«Ніякіх падставаў для гэтага няма, гэта было часткай перадвыбарчай кампаніі, калі ў канцы яе спрабавалі паставіць пад сумнеў працу замежных (дыпламатычных) прадстаўніцтваў, што сведчыць пра ўсё большую нервовасць у чаканні вынікаў выбараў. Гэта, я лічу, таксама неабходна ўлічваць, калі мы будзем потым разглядаць справаздачы замежных назіральнікаў на гэтых выбарах», — заявіў у інтэрв’ю шведскаму радыё Райнфельт.
«Голас ніадкуль» апісваў ролю, якую нібыта адыграла пасольства Швецыі перад выбарамі ў Дзярждуму.
«Акрамя студэнтаў да дарадцы пасла па культуры прыйшлі дзеячы апазіцыйных рухаў і вядомыя расійскія блогеры. У прыватнасці, Антон Носік. І гаворка на сустрэчы ішла не аб культуры Швецыі, а аб арганізацыі ў Расіі масавых акцый пратэсту з дапамогай
Носік яшчэ на мінулым тыдні аспрэчыў сцверджанні з фільма НТВ.
«Тэлекампанія НТВ выкрыла мяне як агента шведскіх спецслужбаў, які арганізаваў масавыя беспарадкі ў Расіі па заданні аташэ па культуры пасольства Швецыі. Чакаю пасадкі і расстрэлу», — напісаў ён у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы Google +.
«Сорамна сказаць, але я ні разу ў жыцці не быў у Швецыі. Раней думаў, што гэта выпадковасць. Цяпер паглядзеў НТВ і ведаю, што гэта была дбайна прадуманая на 45 гадоў наперад глыбокая канспірацыя.Каб ніхто не здагадаўся, што гэта я падарваў
Пра свой намер судзіцца з НТВ з нагоды выкрывальнага фільма «Голас ніадкуль» ужо заявіла асацыяцыя «Голас», якая праводзіла маніторынг выбараў у Дзярждуму.
Каментары