Супярэчлівая інфармацыя прыходзіць з Прыднястроўя. Сцвярджаецца, што былы спікер парламента Шаўчук набраў адносную большасць галасоў у першым туры прэзідэнцкіх выбараў. На другім месцы з 12-працэнтавым адрывам ідзе падтрыманы Крамлём і «Адзінай Расіяй» цяперашні спікер парламента Камінскі. Дзейны прэзідэнт Смірноў, які займаў гэтую пасаду ад 1991 года, не праходзіць у другі тур. У той жа час вынікі экзіт-полу, выгадныя Смірнову, даюць процілеглую інфармацыю.

Перад выбарамі Масква вырашыла замяніць Смірнова. Расійскія СМІ правялі супраць яго кампанію чорнага піяру. Супраць ягоных сваякоў (як і ён сам, яны маюць падвойнае грамадзянства Расіі і Прыднястроўя) былі распачаты крымінальныя справы.

Прыднястроўе — гэта непрызнаная ніводнай краінай свету тэрыторыя на ўсходззе Малдовы, якую насяляюць пераважна расейскамоўныя. З дапамогай савецкай арміі і КДБ яна выдзелілася ў асобнае ўтварэнне, калі Малдова здабыла незалежнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?