Грамадства22

Саннікава ізалявалі ад іншых зняволеных

На сустрэчы з начальнікам калоніі «Віцьба-3» Віталем Агністыкавым праваабаронца Павал Левінаў спрабаваў высветліць, чаму да Андрэя Саннікава ўжо некалькі разоў не дапускаюць адваката.

«Спадар Агністыкаў сказаў, што Андрэй Саннікаў па прыездзе ў віцебскую калонію напісаў заяву, што ягонаму жыццю пагражае небяспека. Таму цяпер ён ізаляваны ад кантактаў з іншымі ўтрыманцамі калоніі, і ва ўсе месцы, дзе ён адбываў тэрмін зняволення раней, адпраўлены запытальныя лісты — з чым звязана пагроза ягонаму жыццю. Яшчэ начальнік калоніі дадаў, што такая праверка можа доўжыцца да 6-ці месяцаў, і менавіта з неабходнасцю ў ізаляцыі зняволенага Саннікава да яго не дапускаюць адваката», — заявіў Павал Левінаў.

Левінаў мусіў заўважыць, што забарона доступу адваката да свайго кліента — гэта парушэнне адміністрацыяй калоніі артыкула 62 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пра права на юрыдычную дапамогу ў любы момант. Маўляў, незразумела, чаму правядзенне праверкі ёсць перашкодай. Аднак палкоўнік Агністыкаў ухіліўся ад адказу на гэтае пытанне.

Былы кандыдат у прэзідэнта Андрэй Саннікаў ў маі 2011-га асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў79

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Ці можна абмяняць на Кардаш?». Жонка ўкраінца, выкрадзенага 11 гадоў таму ў Данецку, расказала пра мужа

«Было як землятрус». Украіна знішчыла вытворчасць сыравіны для выбухоўкі ў Смаленскай вобласці побач з Беларуссю12

Расійскі зэк-вайсковец пакрыўдзіўся на слова «апушчаны» і расстраляў шэсць саслужыўцаў25

Што вядома пра 13‑гадовую дачку Кім Чэн Ына, якую лічаць пераемніцай11

У Польшчы пачаўся суд над бандай наркагандляроў, якіх расійскія спецслужбы наймалі для дыверсій. Сярод абвінавачаных трое беларусаў5

Месцамі да +13°С. Надвор'е на апошнія дні зімы2

Lamborghini адмяняе выпуск свайго першага электрамабіля: зусім няма попыту

Ліндсі Вон расказала, як яе нагу выратавалі ад ампутацыі

«Не мае значэння, ідзе гаворка пра Кіеў ці Валдай». Буданаў выказаўся супраць удараў па «палітычных цэнтрах»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў79

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць