У Саюзнай дзяржавы ёсць добрыя перспектывы як лакаматыва ўсіх інтэграцыйных утварэнняў на постсавецкай прасторы. Такое меркаванне выказаў журналістам Сяргей Сідорскі, зацверджаны 19 снежня на пасадзе члена калегіі (міністра) па прамысловасці і аграпрамысловаму комплексу ЕЭК.
Сяргей Сідорскі адзначыў, што Саюзная дзяржава — гэта высокі ўзровень эканамічнай інтэграцыі Беларусі і Расіі, які ў многім садзейнічаў стварэнню нарматыўнай базы інтэграцыі на постсавецкай прасторы. «Больш як 90 працэнтаў нарматыўных дакументаў, якія мы адпрацавалі ў „двойцы“, былі выкарыстаны для фарміравання Мытнага саюза», — адзначыў Сяргей Сідорскі.
На яго думку, роля Саюзнай дзяржавы цяпер яшчэ больш узрастае, паколькі на прыкладзе
Цяпер Беларусь, Казахстан і Расія ідуць да Мытнага саюза, Адзінай эканамічнай прасторы, а затым Еўразійскага эканамічнага саюза. 19 снежня на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў абмяркоўвалася пытанне магчымага далучэння да трох краін і іншых дзяржаў — членаў ЕўрАзЭС.
«Еўразійскі эканамічны саюз — зусім новая інтэграцыя дзяржаў, якія заявілі аб тым, што яны гатовы максімальна інтэгравацца ў эканоміцы, максімальна адстойваць свае рынкі, максімальна развіваць экспартны патэнцыял, — сказаў Сяргей Сідорскі. — Мы ствараем абсалютна новае эканамічнае ўтварэнне, якое будзе мець значны ўплыў у развіцці кааперацыйных сувязей з улікам інтарэсаў трох дзяржаў»
Каментары