Моцны духмяны алкагольны напой, які атрымліваецца з розных відаў збожжа з выкарыстаннем працэсаў саладжэння, перагонкі і працяглага вытрымлівання ў дубовых бочках, званы віскі, у апошнія гады стаў знакавым у Беларусі. Піць віскі, любіць віскі — значыць належаць да эліты грамадства.
Цяжка сказаць, якія прадстаўнікі эліты наведваюць кавярню «Азёрная», але менавіта там быў затрыманы непрацуючы мінчук, які спрабаваў збыць 53 бутэлькі віскі, ёмістасцю 1 л на суму 30 млн 369 тыс. рублёў.
Як паведамляе
Складзены адміністрацыйны пратакол. Спіртныя напоі канфіскаваныя. Напэўна, іх знішчаць.
Каментары