архіўны матэрыял
#ПагоняПобач: Айчына на скуры ФОТАПРАЕКТ Сяргея Гудзіліна
На сваёй скуры яны захоўваюць тое, што цяпер заціраюць на тэлебачанні і збіваюць з муроў. Фотагісторыя, якую фатограф НН Сяргей Гудзілін, здымаў увесь 2011-ы год.
Чэрвень. Вузкі пад’езд ампірнай сталінкі на цэнтральным праспекце Мінска. Я ўваходжу ў кватэру з двара, дзе ў хатніх умовах майстар робіць татуіроўкі.«Абутак можна і не здымаць», — кажа мне і я абуваю медыцынскія бахілы. «Інтэр’ер і мяне не здымаць», — загадным тонам вызначаюць мне ўмовы фатаграфавання працэсу набіцця рэдкай татуіроўкі на спіне дзяўчыны. Пад трэск
Пачалося ўсё нашмат раней. Зімой
Гледзячы на тое, як у наш час знішчаюцца і выціраюцца з памяці нацыянальныя сімвалы беларусаў, мне патрэбен быў вобраз, каб візуальна гэта адлюстраваць.Свой вобраз, каб
І я яго знайшоў — я пачаў фатаграфаваць людзей, якія робяць сабе татуіроўкі з Пагонямі іЯ ведаў, што такія ёсць.бел-чырвона-белымі сцягамі.
На сваёй скуры яны захоўваюць тое, што цяпер заціраюць на тэлебачанні, спісваюць з бібліятэк і збіваюць з муроў…Пра гэта можна памятаць, трымаць у галаве і так перадаваць наступным пакаленням. Але выява на скуры робіць гэта лепш за памяць нейронаў — гэта іншая памяць.
іголка машынкі з хуткасцю 50 уколаў у секунду пачынае выводзіць контур Пагоні на плячы.На яго скуры я заўважаю пухіры ад уколаў анестэтыкаў. Падцёкі фарбы і кроў змываецца сурвэткай з растворам мыльнай вады. Тут трэба проста сядзець і чакаць пакуль майстар зробіць сваю справу. Часцей за ўсё гэта адбываецца не за адзін сеанс.
Плошча тату пакрываецца коркай ад параненых капіляраў — як у дзяцінстве ад падзення на асфальт.Калі яна сыходзіць, на наступным сеансе дарабляюцца іншыя дэталі — колер, цені і адценні будучай татушкі. Хаця ўсё часам залежыць і ад прафесіяналізму
Трохі пазней адзін вядомы мінскі татуіроўшчык патлумачыць мне, што, калі табе б’юць татуіроўку, ты павінен яе адчуваць. Адчуваць боль і аняменне — так яна робіцца сапраўды тваёй,ты ведаеш, як гэта табе далося. Тое самае і з тату Пагоні — і балюча, і крыўдна, і кроў — усё, як у сучаснай Беларусі. І кожны верыць, што гэта не назаўжды. Назаўжды толькі нетыповае тату на плячы…
Гэта я зразумеў пасля слоў яшчэ аднаго героя гэтай гісторыі з карцінкамі — актывісткі нацыянальнага руху Насты.
«Пагоня на руцэ — гэта тое абяцанне, якое я дала сабе і ад якога не адступлюся. Гэта мая гісторыя, якая цяпер застанецца са мной назаўжды», —так напісала яна мне не так даўно ў скайпе.
Увогуле
людзей з нацыянальнымі сімваламі на целе нашмат болей, чым я ўяўляў.За год у Беларусі спецыялісты гэтай сферы робяць іх дзясяткамі. За паўгода здымкаў гэтай гісторыі я прысутнічаў на пяці розных сеансах — ад прафесійных студый да кватэр вольных мастакоў.
БеларускіТатуіроўшчыкі — народ спецыфічны. Некалькі гадоў таму з’ехаў працаваць у Маскву і там замовіў сабе эксклюзіўнуютату-майстар DEN — адзін з найлепшых татуіроўшчыкаў Еўропы, працуе ў жанры рэалізму.
Яшчэ адзін беларускі татуіроўшчык — Зміцер, ездзіць па замовах то ў Швейцарыю, то ў Маскву, а жыве ў Мінску.Калі бывае на радзіме — робіць і нацыянальныя татуіроўкі. У сваім пакоі панэльнага шматпавярховіка трымае стаматалагічнае крэсла — зручная рэч, калі прафесійна займаешся татуіроўкай. Татуяваны з шыі да пят Міця сустрэў мяне крыху пакамечаным — пабіўся ў цягніку Масква — Мінск і яго знялі з цягніка. Пасажырам
Хто гэтыя людзі з такімі татуіроўкамі? Юрысты, актывісты, выкладчыкі, студэнты, беспрацоўныя, журналісты, будаўнікі, ультраправыя, левыя, анархісты, чырвоныя скіны, футбольныя хуліганы, тусоўшчыкі, мажоры і простыя хлапцы, якія адпрацоўваюць свае два гады ў СПК — ну вы зразумелі?Нехта жыве ў Беларусі, а нехта ўжо даўно за мяжой, а яшчэ хтосьці з тату паспеў з’ехаць у Польшчу па праграме Каліноўскага, пакуль я ўсё здымаў… Пагоня ёсць на грудзях у мінскага
трэба рабіць нешта, каб іх захаваць, з рэштай разбірацца будзем потым.
Каментары