У Мінску арыштавалі 13 маскоўскіх дыгераў
Яны атрымалі ад 5 да 10 сутак. Усе яны будуць дэпартаваныя з забаронай уезду ў Беларусь цягам 5 гадоў.
На наступны дзень пасля прыезду ў сталіцу замест даследавання падземных камунікацый яны апынулася пад адміністрацыйным арыштам. Даследнікам падзямелляў далі ад 5 да 10 сутак.
Маскоўскія дыгеры так і не паспелі спусціцца ў ніводнае з мінскіх падзямелляў — мясцовыя спецслужбы затрымалі іх проста ў гасцінічным нумары. Ім прад’явілі стандартнае абвінавачанне ў дробным хуліганстве, паведамляе tut.by.
На гэты момант сталі вядомыя прозвішчы толькі двух расіянак, якія выйшлі на волю пасля 5 сутак адміністрацыйнага арышту.Гэта Дар’я Еднакоўская і Кацярына Цімошкіна.
Астатнія адбываюць пакаранне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна.
Самі дыгеры на кантакт з журналістамі не ідуць, таму даведацца імёны астатніх затрыманых не ўяўляецца магчымым.
***
Мінская міліцыя выступіла сёння са сваёй версіяй падзеяў, у прыватнасці, заяўляецца, што прадухілена спроба пранікнення групы расійскіх «дыгераў» на ахоўныя аб’екты ў Мінску.
«2 студзеня 2012 г. у міліцыю Ленінскага раёна Мінска звярнуўся дырэктар аўтавакзала «Усходні» з заявай аб парушэнні грамадскага парадку групай грамадзян у гасцінічным комплексе аўтавакзала. У ходзе разбору было ўстаноўлена, што п’яны дэбош ўчынілі 13 грамадзян Расіі, так званыя дыгеры. Усе яны былі затрыманыя і дастаўленыя ў Ленінскае РУУС для разбору.
Як высветлілася, яны прыбылі цягніком «Масква — Мінск» 1 студзеня ў 06.34. Вярнуцца назад яны збіраліся 3 студзеня: пра гэта сведчылі знойлзеныя пры іх квіткі на цягнік «Брэст — Масква» (на 22.18).
Пры асабістым даглядзе ў «дыгераў» былі гэтак жа выяўленыя спіртныя напоі, грошы, а таксама альпінісцкі рыштунак.
Як высветлілася, усе названыя грамадзяне знаходзяцца ў расійскім нефармальным руху «Крумкач» (Вольны арганізаваны выведвальны атрад нефармалаў).
Мэтай іх прыбыцця ў Мінск з’яўлялася правядзенне несанкцыянаванага пранікнення і фотаздымак розных ахоўных аб’ектаў, размешчаных у беларускай сталіцы. У тым ліку і падземных аб’ектаў і станцый Мінскага метрапалітэна.
У дачыненні да затрыманых «дыгераў» складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па ст.17.1 (Дробнае хуліганства) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Суд Ленінскага раёна прысудзіў кожнага «дыгера» да адміністрацыйнага арышту на тэрмін ад 2 да 10 сутак.
Кіраўніцтвам Ленінскага РУУС па ўзгадненні з пракуратурай раёна была вынесена пастанова аб высылцы ў прымусовым парадку з нашай краіны гэтых грамадзян.
У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб іх дэпартацыі. На працягу бліжэйшых 5 гадоў ім забаронены ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
Зараз шэсць правапарушальнікаў ўжо адбылі адміністрацыйнае пакаранне, яшчэ сем знаходзяцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама.
***
Некалькі месяцаў таму ў Беларусі ўжо узнікаў скандал

Каментары