Грамадства88

КДБ адмаўляецца каментаваць інфармацыю аб кантролі каналаў сувязі журналістаў і палітыкаў

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі адмаўляецца каментаваць паведамленні аб тым, што пад сакрэтным кантролем спецслужбаў доўгі час знаходзіліся камп’ютары, а таксама асабістая перапіска праз Skype, электронную пошту і сацыяльныя сеткі не толькі некаторых работнікаў сайта «Хартыя’97», але і вядомых беларускіх журналістаў, палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, актывістаў.

«Мы не будзем нічога каментаваць», — заявіў прадстаўнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ.

Пра вынікі ўласнага расследавання ўзломаў у канцы 2011 года сайтаў charter97.org і electroname.com паведамляецца на апошнім інфармацыйным рэсурсе. Паводле гэтай інфармацыі, траянская сетка кантралявалася пры дапамозе некалькіх скрыняў электроннай пошты; удалося атрымаць доступ да некаторых: [email protected] і [email protected]. Аўтары даследавання сцвярджаюць, што спецслужбы незаконна праслухоўвалі рэдакцыю «Хартыі», а таксама Ірыну Халіп, Марыну Коктыш, Сяргея Вазняка, Паўла Марыніча, Алену Новікаву, Віктара Радзькова і многіх іншых людзей. Зроблены спробы заражэння камп’ютараў Беларускай асацыяцыі журналістаў, Дзмітрыя Лаеўскага, адваката Алеся Бяляцкага, Вячаслава Дзіянава, каардынатара «маўклівых» акцый пратэсту. Ці былі спробы паспяховымі — невядома.

У паведамленні на electroname.com указана, што сетка працавала як мінімм з ліпеня 2011 года: «Менавіта тады ўстаноўлена першае задакументаванае заражэнне аднаго з камп’ютараў. Былі выкрадзены паролі ад Skype (гэта дазваляе ўключыць Skype на іншым камп’ютары і паралельна чытаць усю перапіску карыстальніка), сацыяльных сетак, e-mail і нават паролі доступу да інтэрнэт-правайдара, запісвалася карцінка дэсктопа з дзеяннямі карыстальніка, капіраванне ў буфер абмену, набор тэксту ў тэкставых рэдактарах, месенджарах».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў14

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Бельгія з грукатам выбіла ЗША з чэмпіянату свету9

Англійскі паўабаронца на мундыялі ўмудрыўся атрымаць жоўтую картку і сур'ёзную траўму, нават не выйшаўшы на поле1

Іспанія выйшла ў чвэрцьфінал. Крышціяну Раналду і яго Партугалія ляцяць дахаты5

Генсак НАТА: Беларусь знаходзіцца пад велізарным уплывам Масквы17

Зяленскі: Лукашэнка зайшоў у казіно не ў той дзень33

У горадзе Вішнёвым пад Кіевам зафіксавалі найбуйнейшыя разбурэнні жылога сектара за час вайны10

Губернатар Валагодскай вобласці спыніўся на трасе без бензіну. За гадзіну да таго ён заклікаў людзей не запасацца палівам3

Моцная залева затапіла шматпавярховік у Гродне. Вада лілася нават з разетак

Трамп заявіў, што Пуцін хоча завяршыць вайну ва Украіне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў14

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць