Улада33

Пуцін: Беларусь і РФ не дамовіліся па агульнай валюце з-за непрымальных для Расіі ўмоў

Прэм’ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што ў пытанні агульнай валюты Расіі і Беларусі, па якім не дасягнута дамоўленасцяў, «мяч» застаўся на беларускім баку.

«Трэба шчыра сказаць, што ў эканамічнай галіне мы з Беларуссю не змаглі дамовіцца да тых ступеняў інтэграцыі, якіх бы нам хацелася. Напрыклад, мы не змаглі дамовіцца з нашымі беларускімі сябрамі па стварэнні агульнай валюты», — прыводзіць РІА Новости словы Пуціна на сустрэчы з ветэранамі ў Санкт-Пецярбургу.

Ён не стаў паведамляць прычыны, але сказаў: «Я лічу, што мяч усё адно застаўся на іх баку па гэтым пытанні». Пуцін дадаў, што беларускі бок стаў выстаўляць умовы, якія расійская эканоміка рэалізаваць не можа.

«Мы не можам мець два эмісійныя цэнтры, гэта значыць банкі, які друкуе грошы і там і там», — заявіў расійскі прэм’ер.

Адзін з удзельнікаў сустрэчы запытаў у яго, ці убачаць ветэраны пры жыцці Саюзную дзяржаву Расіі і Беларусі, на што Пуцін адказаў: развіццё адносін дзвюх дзяржаў з’яўляецца адным з найважнейшых кірункаў знешняй палітыкі краіны. «Адраджэнне Савецкага Саюза немагчымае і не трэба, на жаль», — адзначыў прэм’ер, дадаўшы, што гістарычнай місіяй з’яўляецца захаванне ўсяго добрага, што дасталася сучаснікам ад мінулых пакаленняў.

Пуцін падкрэсліў, што Расія гатовая на самыя глыбокія формы кааперацыі з Беларуссю, і заўважыў, што ўпершыню за постсавецкія гады ўдалося ў гэтым пытанні зрабіць рэальны крок — стварыць Мытны саюз.

«Многае, што было зроблена намі на трэку Расіі і Беларусі, можа і павінна быць выкарыстана ў будаўніцтве глыбокіх ступеняў інтэграцыі ў сферы эканомікі», — падкрэсліў расійскі прэм’ер.

Як раней паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў 4 лістапада, заявіў, што не гатовы да ўвядзення адзінай валюты ў АЭП, аднак не выключае такой магчымасці ў перспектыве.

Ён нагадаў, што гэта пытанне ўжо абмяркоўвалася ў межах Саюза Беларусі і Расіі, але было шмат няяснага, на што ніхто не мог адказаць. «Будуць роўныя ўмовы, мы будзем бачыць, да чаго гэта прывядзе, дык чаму б не стварыць на роўных умовах і адзіную валюту», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«І потым, мы павінны быць перакананы, што гэта не прывядзе да страты палітычнага суверэнітэту, што гэта не размажа, не размые нашу рэспубліку, — сказаў Лукашэнка. — У гэтым не толькі мы зацікаўлены, але і нашы партнёры».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы11

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

У акупаваным Севастопалі знікла святло4

Калумбія выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету

Чаму сядзець на кукішках важна для здароўя1

Беларус загінуў на будоўлі ў Баку

Зборная Партугаліі бязлітасна разграміла Узбекістан. Раналду адгрузіў два галы5

У Польшчы пракуратура наймала гіпнатызёра, каб пры яго дапамозе дапытваць падазраваных. А так можна?3

У Брэст прыблукаў малады лось ВІДЭА2

Муза Караткевіча пакінула ў спадчыну Пуціну калекцыю на $2 мільярды. Аказалася, там падробкі і копіі11

У Еўропе праз экстрэмальную спякоту загінулі ўжо дзясяткі людзей5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы11

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць