Свет44

Шведскі прэм'ер прапанаваў павысіць пенсійны ўзрост да 75 гадоў

Век выхаду на пенсію ў Швецыі неабходна павысіць да 75 гадоў, заявіў у аўторак прэм’ер-міністр краіны Фрэдрык Рэйнфельт у інтэрв’ю Dagens Nyheter.

Прэм’ер таксама адзначыў, што працадаўцам варта перагледзець сваё стаўленне да людзей ва ўзросце і прымаць на працу грамадзян старэйшых за 55 гадоў.

«Трэба браць на працу чалавека ва ўзросце 55 гадоў, калі ён згодны працаваць да 75, бо 20 гадоў — гэта дастатковы і прывабны тэрмін працоўнага пагаднення, — мяркуе прэм’ер. — А цяпер людзі ў гэтым узросце больш думаюць не пра новую працу, а пра тое, што ўжо ў хуткім часе яны выйдуць на пенсію».

Кіраўнік шведскага ўрада лічыць, што сацыяльная праграма Швецыі не зможа ў будучыні забяспечваць такія ж шчодрыя пенсіі, калі не павялічыць пенсійны ўзрост насельніцтва, адзначае газета.

Заявы Рэйнфельта выклікалі бурную рэакцыю прафсаюзаў, якія лічаць павелічэнне пенсійнага ўзросту радыкальным і неабгрунтаваным крокам.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу4

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Акадэміі навук пачалі рабіць з дацкай чырвонай каровы беларускую12

Беларусь хоча забраць журналістку Іну Кардаш, якую ва Украіне вінавацяць у шпіянажы на КДБ9

Мінчан просяць тры дні не хадзіць на папулярныя пляжы

Пашпарты, дамовы, фота. Што з архіва Рады БНР перадалі Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане1

Украінскі катар ударыў па Крымскім мосце — загінулі восем памежнікаў ФСБ17

У Ізраілі паставілі помнік бабруйскаму актывісту Уладзіміру Усеру, які памёр у снежні5

Беларусцы выдалі бракаваны пашпарт. Дэфект выявілі на мяжы2

Працы мастака з Наваполацка не ўзялі на выставу Art Minsk. Ён прыйшоў на адкрыццё ў касцюме клоўна і стаў галоўнай зоркай6

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне беларусаў, якія з Польшчы прывезлі 32 кг пораху16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу4

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць