Грамадства2727

У Гомелі ўшанавалі памяць байцоў атрада НКВД

У Гомельскім абласным музеі ваеннай славы 16 лютага ўшанавалі памяць байцоў атрада спецыяльнага прызначэння НКУС «Слаўны».

Як паведамілі БелаПАН у прэс-групе УКДБ па Гомельскай вобласці, у мерапрыемстве ўзялі ўдзел ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку байцы спецатрада НКУС «Слаўны», прадстаўнікі Гомельскага абласнога і гарадскога савета ветэранаў, супрацоўнікі ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці, навучэнцы і члены мясцовых ваенна-патрыятычных клубаў. Двое былых байцоў атрада Юлія Кутас-Халопава і Аляксей Піманаў жывуць у Гомелі. На сустрэчы ў музеі яны прымалі віншаванні і згадвалі пра баявое мінулае. На сённяшні дзень у жывых засталіся толькі сямёра байцоў «Слаўнага».

Як адзначылі ў прэс-групе УКДБ, атрад спецыяльнага прызначэння быў сфарміраваны 70 гадоў таму, 15 лютага 1942 года ў Маскве. У лік байцоў увайшлі дабравольцы, вядомыя спартсмены краіны. 19 лютага 1942 года спецатрад выйшаў на лыжах у тыл ворага. Асноўная задача — разведвальная і дыверсійная работа ў тыле фашыстаў. За 30 месяцаў атрадам было пройдзена 1.500 кіламетраў па тылах ворага. 15 месяцаў ён знаходзіўся ў Бранскай вобласці, астатнія 15 месяцаў — на тэрыторыі Беларусі: у Гомельскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях. Пасля перадыслакацыі на беларускую зямлю «Слаўны» быў перападпарадкаваны НКДБ БССР.

Атрад лічыўся адным з самых баявых і дзейных: правёў 34 засады, разграміў 23 варожыя гарнізоны, учыніў 85 дыверсій на чыгуначных і шасэйных дарогах, іншых аб’ектах, знішчыў некалькі тысяч фашысцкіх афіцэраў і салдат, вялікую колькасць баявой тэхнікі, атрымаў значную колькасць важнай разведінфармацыі. У баях з карнікамі і пры выкананні баявых заданняў загінула 80 дэсантнікаў спецатрада «Слаўны».

Каментары27

Цяпер чытаюць

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі6

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: План «Перамога» быў памылкай56

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Швейцарыя выйграла першае золата Алімпіяды

Святлана Ціханоўская назвала любімую страву дзяцінства13

Зяленскі: ЗША хочуць завяршыць вайну да пачатку лета6

Ціханоўская расказала, кім бы хацела працаваць, каб не здарыўся 2020 год5

У Дубаі затрымалі чалавека, які страляў у намесніка начальніка ГРУ23

Віцэ-прэзідэнта ЗША і амерыканскую дэлегацыю асвісталі падчас адкрыцця Алімпіяды ў Мілане14

Белы дом выдаліў відэа Трампа з Абамамі ў выглядзе малпаў, але прэзідэнт ЗША адмовіўся выбачацца27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі6

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць