Эканоміка1010

Банкі Ірана адключаць ад глабальнай фінансавай сістэмы Swift у рамках санкцый

Гэта беспрэцэдэнтны крок для Swift.

Банкі Ірана адключаць ад глабальнай сістэмы Swift (Супольнасць сусветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацый) ужо ў гэтую суботу, адключэнне пройдзе ў рамках ўзмацнення жорсткасці санкцый Еўрасаюза.

«Адключэнне Ірана — беспрэцэдэнтны крок для Swift. Гэта наўпроставы вынік міжнародных і шматбаковых дзеянняў па ўзмацненні фінансавых санкцый супраць Ірана», — заявіў кіраўнік Свіфта Лазара Кампас.

Сістэма Swift забяспечвае асноўную масу міжнародных плацяжоў, праз яе штодня праходзіць каля 18 млн плацежных даручэнняў паміж банкамі і іншымі фінансавымі ўстановамі па ўсім свеце. Такім чынам, адключэнне ад сістэмы азначае фінансавую ізаляцыю Ірана і сур’ёзны ўдар па нафтавай прамысловасці краіны.

Эксперты лічаць, што гэты крок выкліча цяжкія наступствы і для іранцаў, якія пражываюць за мяжой, бо яны не змогуць пераводзіць грошы дадому.

Swift раней ніколі не прымаў такіх захадаў, у гэты раз Еўрасаюз і ЗША пайшлі ў сваіх санкцыях далей, чым калі-кольвек.

Увядзенне жорсткіх эканамічных санкцый супраць урада і цэнтрабанка Ірана звязана з ядзернай праграмай краіны і з тым, што Іран ставіць сабе ў якасці доўгатэрміновай мэты знішчэнне Захаду. Захад асцерагаецца, што Тэгеран можа стварыць ядзерную зброю. Іран настойвае на выключна мірным характары сваёй праграмы.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць17

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць