Здарэнні

Учорашні вецер нарабіў шкоды ў 255 вёсках: у Верхнядзвінскім раёне абваліўся жылы дом

Парывы ветру дасягалі 26 м/с.

Жылы дом часткова абрынуўся з-за моцнага ветру ў Верхнядзвінскім раёне. Здарылася гэта ўвечары ў панядзелак, прыкладна а 21-й.

У выніку абвальвання цаглянага франтона ўнутр абкладзенага цэглай дома пашкоджана столевае перакрыцце ў двух пакоях. Агульная плошча абвальвання склала 10 кв. м. Гаспадыня дома 1958 года нараджэння і яе 79-гадовы бацька не пацярпелі.

Штармавы вецер пакінуў без электразабеспячэння 245 населеных пунктаў Беларусі.

Найбольш ад стыхіі пацярпелі тэрыторыі Віцебскай (Браслаўскі, Шумілінскі, Лепельскі, Віцебскі, Лёзненскі, Докшыцкі, Міёрскі, Аршанскі, Глыбоцкі раёны) і Мінскай (Бярэзінскі, Барысаўскі, Валожынскі, Дзяржынскі, Крупскі, Лагойскі, Любанскі, Мінскі, Маладзечанскі, Мядзельскі, Пухавіцкі, Слуцкі, Смалявіцкі, Сталбцоўскі, Уздзенскі, Чэрвеньскі раёны) абласцей.

Нягледзячы на тое, што рамонтныя работы па аднаўленні падачы электраэнергіі праводзіліся ўсю мінулую ноч,

пакуль без святла застаюцца 57 населеных пунктаў у Віцебскай і Мінскай абласцях. Аварыйныя брыгады працягваюць аднаўленчыя работы.

На шчасце, за мінулыя суткі ад моцнага ветру, парывы якога дасягалі 26 м/с, ніводны чалавек не пацярпеў. Пашкоджаныя дахі 2 жылых дамоў, 1 прамысловага і 5 сельскагаспадарчых будынкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай6

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час3

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай6

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць