Літаратура3636

Як дома

На пытанне «Што падабаецца вам у Мінску?» масквічы звычайна адказваюць, што тут яны адчуваюць сабе як дома. Рэфлексуе пра гэта Андрэй Макаёнак.

Мінск па праве лічыцца адным з найпрыгажэйшых гарадоў Еўропы. На жаль, тут амаль не захавалася старажытнага цэнтра, няма буйной ракі з вялікай колькасцю мастоў і г.д. Але ўсё ж такі горад вабіць турыстаў з розных краін. Летась Мінск наведала каля 400 тысяч чалавек. Большая частка з іх — расійцы, а менавіта жыхары Масквы. На пытанне «Што падабаецца вам у Мінску?» яны звычайна адказваюць, што тут яны адчуваюць сабе як дома. І ў гэтых словах ёсць свая праўда.

За апошнія некалькі гадоў «сяброўства» Беларусі і Расіі значна палепшала. Каб не страціць такога добрага і надзейнага «сябра», кіраўніцтва Беларусі робіць усё, каб наша краіна была падобнай да сваёй магутнай суседкі.

Па-першае, гэта спроба знішчыць (так-так, менавіта знішчыць) беларускую мову, якая б сваёй наяўнасцю нагадвала ўсім пра нашу культуру і гісторыю. Задайцеся мэтай пералічыць шыльды на беларускай мове, напрыклад, на праспекце Незалежнасці? (Задаліся? Добра!) Самае дрэннае, што ў вас гэта атрымаецца. Родную мову амаль немагчыма пачуць і пабачыць. А самае кепскае, што ўсіх прымушаюць думаць, нібыта чалавек, які размаўляе па-беларуску, — не хто іншы, як апазіцыянер або нацыяналіст.

Па-другое, гэта імкненне (або нешта большае?) нашай краіны паўтарыць усё за Расіяй. Мы разам з Масквой адмовіліся ад пераходу на зімовы час. І мы адначасова з Пуціным пачалі сумнявацца ў правільнасці гэтага рашэння.
Замест пятніцы 9 сакавіка людзі пайшлі працаваць у нядзелю, што здавалася неверагодным.

Дарэчы, ніколі не задумваліся, чаму да Беларусі так позна даходзяць інавацыі з Захаду? Таму што спачатку, абыходзячы нас, яны з’яўляюцца ў Расіі і толькі потым ідуць адтуль сюды.

Па-трэцяе, гэта паступовае ператварэнне Мінска ў Маскву. Забудова цэнтра горада шматпавярховымі будынкамі, якія вабяць прыгажосцю шкла, да болю нагадвае маскоўскі варыянт развіцця горада. Тут таксама можна згадаць спробу ўзвесці Мінск-Сіty, чаго ўсё ж не здзейсніла «Itera». Нельга забываць пра знос гістарычных будынкаў, які часам называецца рэканструкцыяй і ўпрыгожваецца меднай шыльдай. Праз усё гэта не так даўно прайшла і «лужкоўская» Масква.

Па-чацвёртае, гэта адсутнасць самапавагі да нас саміх, нашай гісторыі.
Здаецца мне, што Кастусь Каліноўскі і Андрэй Тадэвуш Касцюшка нават і ўявіць сабе не маглі, што дзесьці ў далёкай будучыні «Суворовская каша» будзе прадавацца ў кожнай краме, а машыны з яе рэкламай будуць вандраваць кожны дзень па Мінску (не кажучы ўжо пра Кобрын, дзе побач з паркам адпачынку імя Суворава і аднайменнага ваенна-гістарычнага музея знаходзіцца гасцініца «Сувораў»). Сорамна выглядае наяўнасць вуліц Леніна і Ульянаўскай, вуліцы Кірава і г.д., але ж адсутнасць вуліц ці праспектаў Быкава або Касцюшкі. Самае цікавае, што вуліца ў гонар апошняга ёсць нават у Санкт-Пецярбургу.

Шэраг прыкладаў можна працягваць бясконца. Таму паўстае пытанне:

Калі людзі прыязджаюць у свае будынкі на вуліцы з роднымі назвамі, размаўляюць на сваёй мове і ядуць сваю «суворовскую» кашу — дзе яшчэ, як не дома, яны павінныя сябе адчуваць?

Вось так і жывём.

Каментары36

Цяпер чытаюць

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск патрабуе да 134 мільярдаў долараў ад OpenAI і Microsoft1

«Вялікабрытанія павінна выкупіць Амерыку назад». Брытанскі журналіст патроліў Трампа6

Слава Камісаранка падаўся на міжнародную абарону ў Польшчы9

Трамп патрабуе па мільярдзе долараў ад краін за пастаяннае членства ў Радзе міру, якую ён стварае. Старшынёй будзе ён сам9

Лепяць магілкі ды саромяць у тыктоку: як беларусы змагаюцца за расчышчаныя ад снегу месцы3

«Ніхто не ведае, ці зможа здрадзіць блізкім людзям, калі пачнуць біць токам». Дудзінскі — пра свой новы раман, дабро і зло9

Палітвязень Вацлаў Арэшка сустрэў за кратамі 71‑ы дзень нараджэння. Калядную паштоўку яму візуальна апісвалі іншыя1

Сакрэтная зброя. Як украінскі робат-кулямётчык стрымліваў расіян шэсць тыдняў7

Пазняк назваў супольны інтарэс Германіі і Расіі. Гэта анексія Беларусі151

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі3

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць